З юбілеем раёна астраўчан віншуе Віктар Свіла

14:49 / 15.01.2020

Паважаныя землякі!

Віншую вас са знамянальнай датай – 80-годдзем утварэння Астравецкага раёна!

Астравеччына заўсёды была цікавым і самабытным краем. І ўсё ж стварэнне на яго тэрыторыі ў студзені 1940 года адміністрацыйнай адзінкі Беларускай ССР стала лёсавызначальным момантам, дзякуючы якому ў рэгіёне з’явілася магчымасць для развіцця ўсіх галін эканомікі і сацыяльна-культурнага жыцця.

Розныя перыяды былі ў гісторыі раёна: поспехі і няўдачы, здабыткі і страты. Але нязменным заставалася адно: добрасумленная праца нашых людзей, якія кожны на сваім месцы імкнуліся зрабіць усё, каб родны край працвітаў, паляпшаўся дабрабыт радзімы і ўласнай сям’і.

Новым імпульсам для развіцця рэгіёна стала будаўніцтва на яго тэрыторыі атамнай электрастанцыі – цяпер наш раён ведаюць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

У гэты святочны час хочацца шчыра падзякаваць за працу найперш ветэранам, якія ў цяжкіх умовах здабывалі дабрабыт і славу Астравецкаму раёну, а таксама сённяшнім працаўнікам, якія працягваюць справу сваіх папярэднікаў. Няхай праца кожнага з нас будзе плённай і прыносіць карысць роднаму краю і ўсёй Беларусі!

Міру і шчасця, здароўя і дабрабыту вам, шаноўныя астраўчане!

Віктар СВІЛА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Текст: Главный администратор