Моладзь далучаецца да выбараў

16:21 / 14.11.2019

Працягваецца датэрміновае галасаванне.

Ужо зранку на выбарчы ўчастак №43 завітала нямала жадаючых загадзя аддаць свой голас. Сярод іх – і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аксана Якубцэвіч:

0.jpg

– Я пастаянна ўдзельнічаю ў выбарах і заўсёды галасую датэрмінова – гэта ўжо стала своеасаблівай традыцыяй, якую вырашыла не парушаць і цяпер. Дарэчы, сёлета з’яўляюся яшчэ і назіральнікам на выбарчым участку, які размяшчаецца ў Астравецкай сельгастэхніцы. Шчыра кажучы, я не разумею тых людзей, якія не галасуюць – тым самым яны дэманструюць абыякавасць да краіны, у якой жывуць. Мяне хвалююць будучыня і дабрабыт Радзімы.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич