Адкрыта датэрміновае галасаванне

12:57 / 12.11.2019

З 12 лістапада прагаласаваць датэрмінова можна на ўсіх выбарчых участках Астравеччыны.

7.jpg

І жадаючых аднымі з першых аддаць свой голас за аднаго з чатырох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання аказалася нямала. Парог некаторых участкаў выбаршчыкі пераступілі роўна ў 10 гадзін. Самыя актыўныя выбаршчыкі першага датэрміновага дня атрымалі ад выбарчых камісій невялікія сувеніры.

IMG_0812.jpg

Першым прагаласаваўшым на выбарчым участку №41 стаў Анатоль Гасюлевіч:

Гасюлевич.jpg

– Як добрасумленны грамадзянін у выбарах удзельнічаю заўсёды. З выбарам кандыдата вызначыўся адразу. Хочацца, как дэпутаты, якім аказаў давер народ, дапамагалі прасоўваць цікавыя і патрэбныя ідэі, каб наша краіна квітнела. На выбарчы ўчастак прыйшоў зарання – каб спланаваць выхадны, на які прыпадае асноўны дзень выбараў. Сёння прыйшоў на адкрыццё ўчастка – і атрымаў падарунак. Было прыемна.

Зранку на свой выбарчы ўчастак №39 прыйшла і Сафія Іканопала:

Иконополо.jpg

– Датэрмінова галасую заўсёды – гэта ўжо традыцыя. І абавязкова ў першы дзень. За каго з кандыдатаў у дэпутаты аддам голас, вызначылася зарання. А ў гэтым годзе ў асноўны дзень выбараў буду працаваць. Так што ў мяне атрымаліся ажно некалькі прычын, каб прагаласаваць датэрмінова.

Вольга Хацяновіч,
Рыта Дрэма

Текст: Главный администратор
Фото: Ольга Хотянович, Рита Дремо