Астраўчане адзначылі дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ўскладаннем кветак

09:33 / 08.11.2019

У Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі астраўчане ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміру Ільічу Леніну.

Актывісты камуністычнай партыі, ветэраны працы сабраліся 7 лістапада на гарадской плошчы, каб узгадаць гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўшанаваць памяць яе правадыра.

742243dc.jpg

– Рэвалюцыя – значная гістарычная падзея, пра якую трэба ведаць і расказваць нашчадкам, бо яна сыграла немалаважную ролю і ў станаўленні сучаснай незалежнай Беларусі, – адзначыў лідар раённых камуністаў Іван Мушніцкі. – У той час Расія была слаба развітай краінай, а падзеі 7 лістапада сталі першым штуршком да стварэння вялікай магутнай дзяржавы, якая на працягу многіх гадоў займала лідзіруючыя пазіцыі ў сусветным масштабе.

4.jpg

– З гісторыяй нельга спрачацца, яе трэба паважаць, – дадала старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – У некаторых краінах постсавецкай прасторы знішчаюць помнікі У.І. Леніну, але тым самым яны адмаўляюцца ад мінулага сваёй Радзімы і руйнуюць гісторыю. Аднак на руінах цяжка пабудаваць штосьці новае. Будучыню краіны трэба ствараць, паважаючы гісторыю.

Текст: