Два камбайнерскія экіпажы намалацілі па тысячы тон
Першы дзень апошняга летняга месяца стаў адметным адразу для двух камбайнерскіх экіпажаў, якія намалацілі па тысячы тон збожжа, – Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча з КСУП “Гудагай” і Дзмітрыя Шэшы і Міхаіла Козела з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.
Летась гудагайскія хлебаробы першымі ў сваёй гаспадарцы запісалі на свой рахунак тысячу тон збожжа. Сёлета Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч паўтарылі мінулагодні вынік – і ўвайшлі ў лік пяці першых “тысячнікаў” раёна.
Памочнік Аляксандр Ермаковіч, старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка і камбайнер Яўген Грабоўскі
Некалькі гадоў запар хлебаробы РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” не маглі прабіцца ў лік пераможцаў жніўнага спаборніцтва, але сёлета гэта зрабілі Дзмітрый Шэша і Міхаіл Козел.
Памочнік Міхаіл Козел і камбайнер Дзмітрый Шэша
Прафсаюзныя берагіні: старшыня пярвічкі РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Людміла Казлоўская
і галоўны бухгалтар прафсаюза аграрыяў Марыя Станкевіч
У полі хлебаробы прымалі віншаванні і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзных пярвічак гаспадарак.
Вішаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы