Па тэмпах жніва РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» трэці ў раёне

15:37 / 01.08.2019
Залатымі «шпулькамі» саломы жніво наблізілася да рубікону: раённыя аграрыі абмалацілі больш за палову плошчаў збожжавых і зернебабовых.

Па тэмпах уборачнай кампаніі ў раённым табелі рангаў на трэцяй пазіцыі трывала замацаваліся хлебаробы РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», прапусціўшы наперад КСУП «Гервяты» і «Гудагай». Хоць ураджайнасць збожжавых у гаспадарцы не ідзе ні ў якое параўнанне з тым жа «Гудагаем», механізатары з дня ў дзень малоцяць збажыну – балазе, надвор’е змяніла гнеў на міласць. І такая самаадданасць камбайнераў на жніве, па ўсім бачна, дасць свой плён (каб не сурочыць!) – упершыню за шмат гадоў у кагорце пераможцаў жніўнага спаборніцтва павінны з’явіцца і прозвішчы саўгасных хлебаробаў… 

Але пра ўсё па парадку. 

IMG_4020.jpg


Для Дзмітрыя Малючака ў якасці галоўнага агранома ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» сёлетняе жніво – першае. На працу ў гаспадарку малады чалавек прыехаў у верасні мінулага года і паспеў зрабіць свой унёсак ва ўраджай 2019-га. 

IMG_4038 Малючак.jpg

Галоўны аграном Дзмітрый Малючак


– Спадзяваўся, што рапс і збожжавыя ўродзяць лепш: крыжакветкавы даў на круг толькі 18 цэнтнераў, збажына сыплецца пад 23 цэнтнеры з гектара – на фоне мінулагодняга ўраджаю лічбы, канешне, нядрэнныя. Летась ураджайнасць рапсу была ўсяго каля 10 цэнтнераў з гектара, збожжа – 19,5.  Вясной пасевы апрацавалі ад шкоднікаў і пустазелля, у час падкармілі, а дажджоў не было – колас цалкам не паспеў наліцца. У апошнія гады азімыя больш ураджайныя – яны вясной атрымалі крыху вільгаці, у адрозненне ад яравых, – расказвае галоўны тэхнолаг саўгасных палёў. – Ды і жніво сёлета пачалося на два тыдні раней, чым звычайна. Важна без страт убраць ураджай, бо на подступах – азімая сяўба. Тыдзень-два – і рапс можна сеяць. Галоўнае – не прапусціць аптымальныя тэрміны.

З дзяржазаказам на пастаўку насення рапсу, пад які сёлета ў саўгасе адведзена 350 гектараў, падальчане цалкам справіліся: на Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў паступіла 300 тон крыжакветкавага. 
На ўборцы новага ўраджаю ў гаспадарцы працуюць 8 камбайнаў, якія разбіты на два звяны. Іх агульнымі намаганнямі за дзень у саўгасе абмалочваецца каля 115 гектараў ніў, ці 6 % ад плана. У залежнасці ад нагрузкі на адвозцы збожжа задзейнічана ад 4 да 7 адзінак тэхнікі. 

3.jpg

Аляксандр Казлоўскі з сынам Кірылам


4.jpg

Загадчыца зернесклада ў Рытані Дзіяна Заянчкоўская



1.jpg

Для Івана Аўгуля сёлетняя ўборка – дваццаць другая


IMG_4095 Котаў.jpg

Аператар зернесушылкі Дзяніс Котаў


IMG_4099 Мундуць.jpg

Віктар Мундуць загружае збожжа ў кузаў аўтамабіля


IMG_4091 Янкойць.jpg

Усё збожжа на зернескладзе пера­возіць Аляксандр Янкойць

Для камбайнера Аляксея Раўды сёлетняе жніво – васямнаццатае. За ўсе гады працы механізатар найбольш намалочваў 700 тон збожжа.


– Да тысячы, на жаль, так і не даходзіў, – расказвае Аляксей. – Ды і чаго хацець ад майго камбайна? Дзякаваць богу, не падводзіць – сам рыхтаваў яго да ўборкі. У нас, камбайнераў, нават прыказка ёсць: не хочаш круціць камбайн у майстэрні – папацееш у полі. 

IMG_4044 Раўда.jpg

Камбайнер Аляксей Раўда


Старанна свой жніўны «карабель» да ўборкі рыхтаваў адзін з вопытнейшых камбайнерскіх экіпажаў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – Дзмітрый Шэша і Міхаіл Козел. Неаднойчы яны першымі ў гаспадарцы намалочвалі тысячу тон збожжа і рапсу, але прабіцца ў лік пераможцаў раённага жніва ў хлебаробаў некалькі гадоў запар не атрымлівалася. Відаць, сёлётні год стане выключэннем – і прозвішчы саўгасных хлебаробаў, нарэшце, трапяць у пяцёрку першых «тысячнікаў»-камбайнераў. Пра гэта можна меркаваць, зыходзячы са звестак інфарматара жніва, які штодзень абнаўляе райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

IMG_4107 Шэша Козел.jpg

Камбайнерскі экіпаж у складзе Дзмітрыя Шэшы і Міхаіла Козела


– Некалькі сезонаў вучыўся майстэрству ўборкі ў вопытных механізатараў, – расказвае Дзмітрый Шэша. – Камбайнерам працую дванаццаты сезон запар. Пачынаў з «Нівы», шэсць гадоў таму перасеў на КЗС-1218. Убіраем ура­джай разам з цесцем. Колькі найбольш намалочваў? Напэўна, у 2015 годзе – разам з Іосіфавічам «набілі» амаль 2 тысячы тон збожжа, – тады не толькі ў нас, але і ва ўсім раёне на славу ўрадзіла. 

– Год на год не прыходзіцца, – да размовы далучаецца памочнік камбайнера Міхаіл Козел. – «Тысячу» дакладна возьмем! 

Текст:
Фото: Алёна Ганулич