Островчане станцевали вальс на площади

18:14 / 03.07.2019
2275

Дзякуй за Перамогу і мір на зямлі сказалі астраўчане ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны падчас святкавання Дня Незалежнасці і 75-годдзя з дня вызвалення краіны і роднага горада, далучыўшыся да абласной акцыі “Вальс Перамогі”.

На гарадскую плошчу пад мелодыю неўміручага вальса выйшлі 75 пар – ад малышоў да людзей сталага ўзросту.

1.jpg

2.jpg

Святочна, натхнёна, ад душы станцавалі яны танец Перамогі – і рухамі, артыстызмам і пластыкай выказалі словы падзякі ўдзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за магчымасць жыць на мірнай зямлі.

4.jpg

7.jpg

І ні кроплі дажду, ні моцны вецер не астудзілі жадання ўдзельнікаў акцыі і гледачоў у адзіным парыве выказаць тое, што адчувалі іх сэрцы.

3.jpg


Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений