Островецкая свежезамороженная облепиха признана продуктом года

11:29 / 24.06.2019

Абляпіха свежазамарожаная вытворчасці астравецкай фермерскай гаспадаркі “Світанак Л” стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Прадукт года”.

IMG_5678.jpg

Фермерская гаспадарка “Світанак Л” і яе няўрымслівы гаспадар Часлаў Лабачэўскі вядомы далёка за межамі краіны. Фермер займаецца вырошчваннем саджанцаў і пладоў многіх фруктовых дрэў і кустоў. Апошняе сур’ёзнае захапленне Часлава Станіслававіча – вырошчванне і рэалізацыя саджанцаў і ягад абляпіхі, сапраўднай скарбніцы вітамінаў і карысных мікраэлементаў. Каштоўную ягаду ў яго закупляюць буйныя гандлёвыя сеткі, прыватныя прадпрымальнікі і ўсе жадаючыя. З саджанцаў Лабачэўскага закладзены абляпіхавыя сады ў Польшчы і многіх раёнах Беларусі.

IMG_5796.jpg

А сёлета астравецкі фермер прадставіў сваю свежазамарожаную абляпіху на аўтарытэтны конкурс “Прадукт года”. Ацаніўшы яе вартасці: смак, якасць, карысныя ўласцівасці, аўтарытэтнае журы прызнала абляпіху свежазамарожаную прадуктам года. Часлаў Лабачэўскі атрымаў дыплом, які дае права выкарыстоўваць адпаведны знак – па сутнасці, знак якасці! – пры яе рэалізацыі.

Віншуем Часлава Станіслававіча – і жадаем, каб смак і карысць абляпіхі ацаніла як мага больш людзей – як у Беларусі, так і за яе межамі, а найперш, вядома ж, на Астравеччыне.

Текст: Нина Рыбик