Островецкий фермер Чеслав Лобачевский рассказывает о своём новом увлечении

15:21 / 07.09.2016
облепиха ЛобачевскогоХто толькі не частаваўся духмянымі яблыкамі вытворчасці фермерскай гаспадаркі “Світанак-Л”! У каго з садаводаў раёна не растуць яго яблыні, грушы і іншыя пладовыя дрэвы? Здавалася б, працуй сабе на здароўе і надалей у вызначаным   прыбытковым накірунку.

Аднак Часлаў Станіслававіч Лабачэўскі не з тых, хто спыняецца на дасягнутым. Тры гады назад яго фермерская гаспадарка змяніла профіль: яблыні саступілі першынства абляпісе.

Мы завіталі ва ўладанні Часлава Станіслававіча, каб пазнаёміцца са “знаёмай незнаёмкай” – абляпіхай і даведацца, як яна прыжылася ў фермерскай гаспадарцы “Світанак-Л”.

У тым, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць, упэўнілася і я падчас наведвання ўладанняў Часлава Станіслававіча. Гаспадар не толькі паказаў матачна-чаран-ковы абляпіхавы сад, але цікава і даступна распавёў пра гэтую не да канца ацэненую нашым грамадствам культуру.

– У прамысловых маштабах абляпіха да гэтага часу не культывавалася не толькі ў нашым раёне, але і ў Беларусі. У нашай краіне гэтую культуру вырошчваюць толькі ў Гродзенскім раёне на плошчы 4 гектары, –  расказвае Часлаў Станіслававіч. – Увогуле абляпіха – унікальная расліна не толькі з-за сваіх лекавых уласцівасцей, але і таму, што можна выкарыстоўваць усе яе часткі: ягады, лісце, кару, карэнне.

облепиха Лобачевского1Даведаўшыся больш пра ўні-кальныя ўласцівасці абляпіхі, Часлаў Станіслававіч вырашыў рызыкнуць. Некалькі гадоў назад пры падтрымцы кандыдата сельскагаспадарчых навук, супрацоўніцы сталічнага Інстытута пладаводства Марыны Сяргееўны Шалкевіч ім было закладзена матачнае поле для вытворчасці пасадачнага матэрыялу. Па ўсіх пытаннях, якіх падчас вырошчвання абляпіхі ўзнікае шмат, фермер кансультуецца не толькі з беларускімі вучонымі – ён падтрымлівае цесныя сувязі з абляпіхаводамі іншых краін.

Нядаўна гаспадар фермерскай гаспадаркі “Світанак-Л” вярнуўся з еўразійскай канфе-рэнцыі, дзе ўступіў у сусветную і еўрапейскую асацыяцыі абляпіха-водаў. Акрамя гэтага, Часлаў Станіслававіч штурмуе прасторы ўсюдыіснага інтэрнэту ў пошуках патрэбнай інфармацыі…

облепиха Лобачевского2Але нездарма кажуць: хочаш зрабіць добра – зрабі сам. За тры гады, якія мінулі з пачатку закладкі матачна-чаранковага абляпіхавага саду, фермер метадам спроб і памылак канчаткова вызначыўся з самым прадуктыўным спосабам чаранкавання абляпіхі.

– Вясной мы зразалі чаранкі і высаджвалі іх, – расказвае Часлаў Станісла-вавіч, адначасова паказваючы, як гэта робіцца. – Аднак пры веснавой высадцы не змаглі дабіцца добрай прыжываемасці. Таму паспрабавалі размнажаць абляпіху з дапамогай цяплічнага зялёнага чаранкавання. І справа пайшла!

У вялікай цяпліцы “грэюцца” чаранкі абляпіхі ў так званых касетах. Электронны датчык фіксуе тэмпературу паветра і глебы. На кантролі разумнага абсталявання таксама вільготнасць: у вызначаны час чаранкам падаецца спецыяльны туман.

Пры такім спосабе чаранкавання расліны высаджваюцца ў грунт толькі вясной, а зімой яны “спяць” у спецыяльным сховішчы, дзе тэмпература паветра не перавышае нуля градусаў.

облепиха Лобачевского3

облепиха Лобачевского4Слухаючы Часлава Станіслававіча – чалавека, улюбёнага ў сваю справу і захопленага ёй дваццаць чатыры гадзіны ў суткі, лаўлю сябе на думцы, што ён не толькі сапраўдны прафесіянал, але і цудоўны расказчык, які можа бясконца распавядаць пра свае ўладанні. І адкуль столькі энергіі? Без “знаёмай незнаёмкі” – цудадзейнай абляпіхі, відаць, не абышлося…

Мы папрасілі Часлава Станіслававіча адказаць на пяць пытанняў аб галоўным:

1. Фермерская гаспадарка «Світанак-Л» адзіная ў Беларусі спецыялізуецца на вытворчасці чаранкоў абляпіхі. Наколькі мне вядома, вы яшчэ плануеце адкрыць невялікі перапрацоўчы цэх. Усё ж абля-піхаводства для вас – гэта праца, хобі, аддушына ці прыбытковы праект?

– Любая дзейнасць чалавека павінна быць падпарадкавана руху наперад. Няўрымслівасць, цікавасць да ўсяго – мае асноўныя рысы характару. Шукаць новае, тым больш карыснае, – удвая цікавей. Не разумею людзей, якія выйшлі на пенсію і ўвесь свой вольны час “сцерагуць” канапу і тэлевізар.

Абляпіха “запусціла” новы віток у маім жыцці – гэта не толькі новыя веды, але і цяжкія і “доўгія” грошы, не такія хуткія, якія можна атрымаць на  ягадніках ці яблынях. Калі вырашыў заняцца абляпіхаводствам, добра ўсведамляў ступень рызыкі: вынікі тут бачны толькі праз 5-6 гадоў – у адрозненне, скажам, ад раслінаводства, дзе ўсё вырашаецца за адзін сезон.

2. Чым падкупіла вас гэтая расліна?

Найперш – сваімі гаючымі ўласцівасцямі. Абляпіхавы алей добра загойвае раны, пашкоджанні слізістых і скуры. Ягады ўтрым-ліваюць ледзь не ўсю перыядычную сістэму карысных мікраэлементаў і вітамінаў. Вучонымі даказана: сератанін – так званы “гармон шчасця” – таксама прысутнічае ў абляпісе. Пра яе лекавыя ўласцівасці ведалі яшчэ ў старажытнай Грэцыі, калі падчас доўгіх і знясільваючых паходаў ёю лячылі воінаў і коней.

Нядаўна ўдзельнічаў у міжна-роднай канферэнцыі абляпіха-водаў, якая праходзіла ў Вільнюсе. Перад намі выступаў індыйскі дакладчык – на выгляд гадоў пяцідзесяці. Пасля я даведаўся, што насамрэч гэтаму чалавеку далёка за 80…

Адным словам, абляпіха – унікальная расліна!

3. Чаго баіцца абляпіха?

– Самы сур’ёзны і небяспечны для яе вораг – абляпіхавая муха. Можна, канешне, змагацца з ёй хімічным спосабам, але я не прыхільнік такога метаду. Апрацаваныя хіміяй чаранкі ніхто не возьме, таму што абляпіха апрыёры – экалагічна чысты прадукт, які выкарыстоўваецца ў фармакалогіі, касметалогіі і іншых галінах. Лепшая  барацьба з хваробамі і шкоднікамі – прафілактыка.

4. Ці плануеце вы пера-прафіліраваць сваю гас-падарку і адмовіцца ад яблыняводства?

– Лічу, што пладаводства – інтэлектуальная галіна раслінаводства. Тут трэба не толькі адчуваць расліну, але і пралічваць наперад кожнае дзеянне. Не хочацца забягаць наперад, але ў бліжэйшых планах: закласці матачныя сады маліны і ажыны. Магчыма, сур’ёзна займуся яшчэ і садовымі суніцамі.

5. З якімі цяжкасцямі вы сутыкнуліся падчас рэалізацыі сваёй рызыкоўнай задумы – заняцца вытворчасцю чаранкоў абляпіхі?

– Цяжкасць толькі адна – старэю. (Усміхаецца). Многія зараз наракаюць на крызіс, жаляцца на эканоміку… А я лічу: працуе той, хто хоча працаваць, а ўсё астатняе – пустыя апраўданні свайго гультайства.

 

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.