Канікулы ў бібліятэцы – гэта цікава
Падчас вясенніх канікул, на якія прыпадае Тыдзень дзіцячай кнігі, бібліятэкі раёна прапанавалі школьнікам цікавыя сустрэчы.
Дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на экскурсію-знаёмства «Падарожжа ў Кнігаград», круіз-гульню «Восьмы цуд свету» і гульнёва-пазнавальную праграму «Тут ява з казкаю мяжуе».
На працягу ўсіх канікул у Альхоўскай бібліятэцы ішла гульня «Свет маіх захапленняў». Дзеля гэтага тут з’явіўся асобны дзіцячы куток з новымі маляўнічымі кніжкамі, мяккімі цацкамі, развіваючымі гульнямі і антыстрэсавымі размалёўкамі.
У літаратурны круіз «У краіне вясёлых свавольстваў і гарэзных задум» і на дзень вясёлых забаў «Мы гуляем і спяваем, разам з кнігай мы жывём!» запрасіла дзяцей Міхалішкаўская бібліятэка.
Пра першадрукароў і асветнікаў Беларусі даведаліся маленькія чытачы Страчанскай бібліятэкі. Таксама тут «адбыліся» чароўныя пераўвасабленні ў казачных літаратурных герояў і цуды, якія заўсёды сустракаюцца ў кніжным царстве.
Свята кніжкіных сяброў прайшло ў Варнянскай сельскай бібліятэцы, дзе школьнікі вандравалі па старонках любімых казак, праглядалі і абмяркоўвалі любімыя мультфільмы, удзельнічалі ў віктарыне, рашалі рэбусы і адгадвалі загадкі.
Галіна ФРАНЦКЕВІЧ,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК «Астравецкая раённая бібліятэка».