Не прапусціць туберкулёз заклікалі жыхароў аграгарадка Малі

16:05 / 25.03.2019

Стаць удзельнікам акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам, запрасілі жыхароў аграгарадка Малі.

Валанцёры Чырвонага Крыжа, супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і цэнтральнай раённай бальніцы сустрэліся з жыхарамі аграгарадка, каб распавесці пра прафілактыку і лячэнне туберкулёзу.

Падчас сустрэчы жыхарам Маляў таксама прапанавалі азнаёміцца з буклетамі прафілактычнага характару і вымераць артэрыяльны ціск.


4 выпадкі туберкулёзу выяўлены ў раёне з пачатку года. За ўвесь 2018 год у раёне зарэгістравана 9 новых выпадкаў захворвання.


IMG_4345.jpg

4223.jpg

IMG_4343.jpg

Текст:
Фото: Елена Ярошевич