Островецкие налоговики – лучшие в области

14:06 / 04.02.2019
3015

Інспекцыя па падатках і зборах Астравецкага раёна стала лепшай у абласным аглядзе-конкурсе сярод такіх жа устаноў, аднесеных да 4 групы.

IMG_9243.jpg

Гэта ўжо чацвёрая перамога запар астравецкай падатковай інспекцыі, якая ад таго не стала менш значнай і прыемнай.

– Перамога нашай інспекцыі – гэта ў першую чаргу заслуга ўсяго калектыву, – адзначыў начальнік інспекцыі па падатках і сборах Міністэрстава па падатках і сборах па Астравецкаму раёну Канстанцін Ромаш. – Толькі дзякуючы зладжанай рабоце, мы працягваем заставацца на перадавых пазіцыях. Будаўніцтва атамнай электрастанцыі прадугледжвае ўвагу дзяржавы да ўсяго, што адбываецца ў раёне, а да дзейнасці нашай арганізацыі – асабліва.

1.jpg

Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічвалася каля пяцідзесяці паказчыкаў дзейнасці інспекцыі, асноўнымі з якіх былі наяўнасць запазычанасці па падатках, кантрольная і тлумачальная работа з іх плацельшчыкамі і іншыя.


Текст: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений