Прафсаюз атрымаў узнагароду прэзідэнта

13:57 / 15.01.2019

Калектыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за народна-патрыятычную акцыю “Мы – разам”, прымеркаваную да Года малой радзімы.

Гэта ўзнагарода не толькі аўтарскаму калектыву Федэрацыі, але і ўсім членам прафсаюза, працоўным калектывам і асобным людзям, якія прымалі ўдзел у акцыі “Мы – разам”, – адзначыў старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі. – Ушанаванне прафесіяналаў сваёй справы, адраджэнне традыцый працоўных дынастый – менавіта гэта і стала асновай акцыі.

IMG_2693.jpg

НАГАДАЕМ

З 2015 года акцыя “Мы – разам” прайшла ва ўсіх раёнах краіны, было арганізавана 180 канцэртаў, у якіх паўдзельнічала больш за 300 тысяч чалавек. За гэты час арганізатары заахвоцілі больш за 500 працоўных дынастый, адзначылі звыш 350 маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў.

Удзел у акцыі “Мы  – разам” прымала і Астравеччына, якая ў 2015 годзе падчас правядзення “Паўночнага вектара Гродзеншчыны” ўшаноўвала працоўную дынастыю працаўнікоў лясной гаспадаркі – сям’ю Зданоўскіх-Дыско.

У 2018-м на святкаванні 550-годдзя Астраўца ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі наведалі Варнянскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, якому дапамаглі ў азеляненні тэрыторыі, і на святочным канцэрце адзначылі працоўныя дынастыі раёна: настаўнікаў – сям’ю Вакулік, сельскай гаспадаркі – сем’і Кірпа з КСУП “Гервяты” і Налівайка з КСУП “Гудагай”, а таксама за ўзнагародзілі нашага знакамітага земляка – спартсмена-лёгкаатлета Аляксандра Ляховіча.


Текст: