Когда в концерте одни мужчины

08:50 / 20.03.2017

petrik.jpg

Каб умець пастаянна здзіўляць людзей, патрэбна вялікае жаданне і талент. Прыемна, што гэтым рэдкім дарам надзелены работнікі аддзела культуры і вольнага часу пасёлка Гудагай.

Нягледзячы на тое што ў клубе распачаўся капітальны рамонт, яны падрыхтавалі канцэрт для жанчын пасёлка. А самым нечаканым было тое, што ўдзельнікамі імпрэзы сталі адны мужчыны. Сваё выканаўчае майстэрства дэманстравалі клубныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і запрошаныя госці: Аляксандр Альховік, Аляксандр Якіменка і самадзейны паэт Эдвард Сяргей, які прыехаў з Ашмян. У ролі вядучых дэбютавалі юныя артысты Аляксей Захараў і Даніла Шэўлякоў.

petrik1.jpg

Прыемным сюрпрызам для сабраўшыхся стаў розыгрыш “Латарэі удачы!”, які праводзіўся па нумарах уваходных білетаў. Шчаслівымі ўладальнікамі прызоў сталі самыя актыўныя глядачкі (на фота).

petrik2.jpg

Фінальную песню зала сустракала стоячы і бурна апладзіравала сапраўдным мужчынам, зарадзіўшым усіх адрэналінам і станоўчымі эмоцыямі!

Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.

Текст: Главный администратор