Клуб весёлых и находчивых приглашает

13:09 / 14.03.2017
kvn.jpg
Вы – вясёлы і знаходлівы? Любіце жарты і “прыколы”? Да таго ж камфортна і спакойна адчуваеце сябе на сцэне? Тады ў вас ёсць цудоўная магчымасць “бліснуць” гумарам, кемлівасцю і іншымі талентамі на сцэне – 1 красавіка адбудзецца І адкрыты фестываль КВЗ на кубак Астравецкага раёна, прысвечаны 5-гадоваму юбілею горада Астраўца.

Паўдзельнічаць у конкурсе вясёлых і знаходлівых запрашаюцца ўсе жадаючыя каманды. Для гэтага трэба да 22 сакавіка падаць заяву, сцэнарый і невялікую характарыстыку ігракоў у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Будзьце ўважлівымі: удзельнікі, якія не прадставяць сцэнарый да конкурсу не дапускаюцца.

У заяве неабходна ўказаць назву арганізацыі і каманды, колькасць ігракоў, прозвішча, імя, імя па бацьку капітана, кантактны тэлефон адказнага за падрыхтоўку каманды.

Удзельнікаў чакаюць наступныя конкурсныя выпрабаванні: “Прывітанне”, “Размінка”, “Конкурс капітанаў” і “Хатняе заданне”.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 21-4-48, ці пішыце на электронную пошту ostrov_rok@tut.by.  

Текст: Главный администратор