Совещания с председателем райисполкома прошли в Ворнянах и Гервятах

00:00 / 18.03.2017

seminar.jpg

т. На базе КСУП “Варняны” і “Гервяты” прайшлі на чале са старшынёй Астравецкага райвыканкама Ігарам Яраслававічам Шалудзіным семінары-нарады, прысвечаныя праблемным момантам у раённай жывёлагадоўлі, а таксама падрыхтоўцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да сяўбы і гатоўнасці тэхнікі да вясенне-палявых рабоНа  мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнікі камунальных сельскагаспадарчых унітарных  прадпрыемстваў, галоўныя ветурачы, заатэхнікі, спецыялісты Астравецкай райветстанцыі і селекцыйнага племяннога цэнтра жывёлагадоўлі.

– Сёлета было вырашана сканцэнтравацца не на здабытках, а на праблемах, якія існуюць у сельскагаспадарчай галіне. Для комплексаў і ферм раёна актуальна пытанне па нарошчванні пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Прынамсі, за тры месяцы бягучага года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года, яно зменшылася на 70 галоў, – патлумачыла першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна. –Галоўная задача, якую ставілі перад сабой арганізатары семінара, – вызначыць праблемныя пытанні ў цыкле камплектавання дойнага статка, на месцы абмеркаваць іх вырашэнне са спецыялістамі і работнікамі рознага звяна.

Прымяненне паілак з зондам – хуткі і бяспечны спосаб для ўвядзення народжанаму цяляці ў першы час яго жыцця неабходную порцыю малозіва непасрэдна ў стрававод і страўнік. На гэта затрачваецца да адной хвіліны. Да параўнання, пры выкарыстанні соскавай паілкі патрэбна 10-15 хвілін. Менавіта пагэтаму на малочна-таварных комплексах раёна з нядаўняга часу з’явіліся гэтыя сучасныя паілкі.

Падчас семінара на МТК “Кярняны” ўсе прысутныя азнаёміліся з тэхналогіяй выпайвання цялят праз паілку з зондам. Акрамя гэтага, было ўзнята пытанне па вырошчванні маладняку і яго захаванасці.

seminar1.jpg

Лікбез пра тыпічныя памылкі пры вырошчванні цялят і вытворчасці малака – а гэта недастатковы догляд за сухастойнымі каровамі, парушэнні тэхналогіі ўтрымання і выпойвання цялят і іншыя – правёў намеснік дырэктара па навуковай рабоце ААТ “Бівет”, кандыдат ветэрынарных навук Сяргей Міхайлавіч Усаў.

Тэарэтычную частку змянілі канкрэтныя рэкамендацыі: палепшыць у кароўніках і цялятніках мікраклімат з дапамогай праветрывання памяшканняў, рэгулярна ажыццяўляць перавод цялят у індывідуальныя “домікі”, арганізаваць выгул цялят.

Падчас семінара-нарады ўдзельнікі наведалі рамонтныя майстэрні, зернесклады, каб ацаніць іх гатоўнасць да сяўбы. 

Плануецца, што падобная форма работы стане традыцыйнай і будзе праходзіць штотыдзень на базе розных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.

Текст: