“Лесная нимфа” из Островца

19:19 / 19.10.2016

konkurs_01Па ініцыятыве рэспубліканскага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання ў Мінску ў Палацы культуры ветэранаў упершыню прайшоў рэспубліканскі конкурс прыгажосці “Лясная німфа-2016”.




Уражанні канкурсанткі – Я ўпершыню ўдзельнічала ў падобным конкурсе, – дзеліцца Кацярына. – Вельмі ўдзячна адміністрацыі і прафкому лясгаса, сваім калегам, якія падтрымлівалі мяне. Калі б яшчэ раз паступіла прапанова паспрабаваць свае сілы ў конкурсе прыгажосці, адразу згадзілася б – гэта карысны досвед і яркія эмоцыі. Уражанні канкурсанткі
– Я ўпершыню ўдзельнічала ў падобным конкурсе, – дзеліцца Кацярына. – Вельмі ўдзячна адміністрацыі і прафкому лясгаса, сваім калегам, якія падтрымлівалі мяне. Калі б яшчэ раз паступіла прапанова паспрабаваць свае сілы ў конкурсе прыгажосці, адразу згадзілася б – гэта карысны досвед і яркія эмоцыі.

За перамогу змагаліся чатырнаццаць удзельніц, у тым ліку – майстар лесу Астравецкага лясгаса Кацярына Агаркова.


Патрабаванні да прыгажунь былі канкрэтнымі: узрост ад 18 да 31 года, адсутнасць мужа і дзяцей,  і, канешне, прывабная знешнасць. Акрамя гэтага, дзяўчаты павінны былі вылучацца нейкімі талентамі: прыгожа спяваць, танцаваць ці займацца рукадзеллем.


Конкурсная праграма складалася з пяці заданняў: візітнай карткі “Я і мая арганізацыя”, творчага конкурсу, бліц-апытання, дэфіле ў вячэрніх уборах і дэманстрацыі зробленых з прыродных матэрыялаў касцюмаў.


У першым этапе конкурсу Кацярына Агаркова з дапамогай вясёлага і арыгінальнага відэа пазнаёміла журы і гасцей з Астравецкім лясгасам, а таксама расказала, як працуецца ва ўстанове маладым спецыялістам.


Арыгінальнасць, шчырасць і адкрытасць падчас выступлення дазволілі дзяўчыне перамагчы ў намінацыі “Міс артыстызм”.


Алена ГАНУЛІЧ.