Районный турслет будет посвящён Дню Независимости Республики Беларусь

10:00 / 26.06.2014
2
Начлег у палатцы і водар свежазваранай юшкі, разнастайныя спаборніцтвы і быт турыста, конкурс мастацкай самадзейнасці і дыскатэка амаль да раніцы… І стракатанне няўрымслівых конікаў, і ранішняе купанне ў сцюдзёнай вадзе, і ціхае тленне вогнішча… А ўсё разам гэта – раённы турыстычны злёт.

Сёлета раённы турыстычны злёт адбудзецца 27-28 чэрвеня і будзе прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Як заўсёды, у праграме плануюцца розныя спаборніцтвы, мастацкая самадзейнасць і конкурс на самыя лепшыя кулінарныя прысмакі. Хочаце паўдзельнічаць? Тады не марудзьце, а звяртайцеся ў раённы фізкультурна-спартыўны клуб. І прыгожыя мясціны на беразе Віліі прымуць вас у свае абдымкі.