Праздник, посвященный Дню семьи, прошел в Островце

16:19 / 14.05.2017
2

semja14.jpgНапярэдадні Міжнароднага Дня сям’і ў Астраўцы прайшло вялікае свята, галоўнымі героямі і ўдзельнікамі якога сталі мамы і таты, дзеці розных узростаў, бабулі і дзядулі  -- усе, для каго сям’я з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю жыцця.


Парад калясак і дзіцячых веласіпедаў, модны паказ дзіцячага адзення і мадэляў для цяжарных, займальныя конкурсы, кансультацыі урачоў і псіхолагаў, майстар-класы па маляванню, магчымасць зрабіць аква-грым і прыгожую прычоску, цікавыя канцэртныя нумары, дзіцячыя атракцыёны  – сумаваць на свяце не было ні часу, ні магчымасці ні дзецям, ні дарослым.

semja.jpgsemja2.jpgsemja9.jpgsemja15.jpgsemja16.jpgsemja1.jpgsemja3.jpgsemja4.jpgsemja5.jpgsemja6.jpgsemja7.jpgsemja8.jpgsemja10.jpgsemja11.jpgsemja13.jpgsemja14.jpgsemja17.jpg

Больш падрабязна пра свята, прысвечанае Дню сям’і, чытайце ў бліжэйшых нумарах “Астравецкай праўды” і глядзіце ў выпуску тэлеперадачы “Твой Астравец”.

Текст: Главный администратор