Наталля Ачарэтава: «Сумую па Астраўцы майго дзяцінства»

14:18 / 08.01.2019
730
Наталля Ачарэтава, намеснік дырэктара раённай бібліятэкі

IMG_9715.jpg

Раскажыце пра сваю малую радзіму.
Мая радзіма – Астравец. Тут я нарадзілася, вырасла, жыву і працую, тут мая сям’я. Горад я пакідала толькі на час вучобы і яшчэ на чатыры гады, калі працавала ў Маладзечне, – але і тады кожныя выхадныя ехала дахаты. 
Цяпер Астравец ужо іншы, ён расце і прыгажэе – і гэта, канешне, радуе. Але ў глыбіні душы я сумую па Астраўцы майго дзяцінства. Ён быў маленькі, утульны, людзі ведалі адзін аднаго калі не асабіста, то хаця б знешне: мы былі амаль адной сям’ёй. 
Памятаю, як праз лугі і лясочак мы з сястрой бегалі да бабулі ў Бялькішкі. Зараз на нашых сцежках пабудавалі дамы і бальніцу. 
Я люблю свой горад і найбольш – старую яго частку, бо тут ёсць крыху майго Астраўца – і не ўяўляю сябе без яго.

Ці часта там бываеце?
Амаль што кожны дзень – я жыву непадалёк ад баць­коўскага дома.  Так што я з тых, пра каго кажуць: дзе нарадзілася, там і спатрэбілася.

Ці бывае ў чалавека другая радзіма?
Канешне. На лёс чалавека ўплываюць розныя абставіны, з-за якіх ён можа змяніць месца жыхарства. Вось, напрыклад, мая маці родам з Мінскай вобласці. Пасля вучобы яе накіравалі ў Астравец – тут яна і засталася: выйшла замуж, нарадзіла нас з сястрой. І Астравец стаў ёй па-сапраўднаму родным.
На маю думку, гэта нават добра, калі ў чалавека некалькі родных месцаў. Бывае ж так, што прафесія «водзіць» па розных гарадах, а то і краінах – і ўсюды чалавеку трэба ўключацца ў новае жыццё. Па-іншаму ён не зможа быць сабой. 

Текст: Светлана Фёдорова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений