К кому придёт Дед Мороз?
12:00 / 23.12.2012
Вось і заканчваецца 2012 год. Што добрага зрабілі людзі ў зыходзячым годзе, ці заслужылі яны падарункі ад Дзеда Мароза?
З такім сур’ёзна-жартоўным пытаннем адправіўся наш карэспандэнт на вуліцы Астраўца.
Галіна Уладзіславаўна Юцкевіч, сакратар карэкцыйнага цэнтра:

Я даўно ўжо дарослая, але веру ў Дзеда Мароза. Кожны чалавек зрабіў нешта добрае, таму ўсе мы заслужылі падарункі на Ражаство і Новы год. Гэтых свят чакаем з вялікім нецярпеннем і радасцю.
Людміла Францаўна Апанасовіч, прадавец магазіна “Клопат”:

Ці заслужылі мы падарункаў ад Дзеда Мароза? Аб гэтым трэба спытаць у яго самога. Хаця вельмі хочацца, як у дзяцінстве, знайсці раніцай пад ёлачкай нешта доўгачаканае і прыемнае…
Анастасія і Дзмітрый Зімаровы, маладая сям’я:

Але чакаем і іншых падарункаў, бо стараемся быць добрымі бацькамі для дачушкі, клапатлівымі дзецьмі для сваіх бацькоў. Спадзяёмся, што Дзед Мароз абавязкова заўважыць нашы старанні. Калі нават яго няма – у яго ўсё роўна трэба верыць.
Ксенія Клусевіч, вучаніца 5 “Б” класа гімназіі № 1:

Напэўна, і я заслужыла падарункі ад Дзеда Мароза ці Санта Клауса. Дакладна не ведаю, як іх называць, але нехта ж павінен прыносіць людзям радасць!
Аляксандр Сатыга, астраўчанін:

Падарункі, спадзяюся, я заслужыў, і таму вельмі чакаю добрага Дзеда Мароза, які мне іх прынясе.
-------------------------------------------
Гутарыў Аляксандр ЮШЧУК.
Фота з сайта forum.reutov.ru