Республиканский субботник состоится 20 апреля

14:00 / 13.04.2013
4294
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду, рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам арганізаваць правядзенне на добраахвотнай аснове 20 красавіка рэспубліканскага суботніка.

Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, суботнік можа прайсці як на працоўных месцах, так і на добраўпарадкаванні населенных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўдзельнікі суботніка могуць працаваць на падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Палова сродкаў будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезону, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці. Яшчэ 50 працэнтаў сродкаў пойдзе на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений