Где можно использовать чеки "Имущество" и "Жильё"?

09:30 / 30.03.2013

Растлумачце, калі ласка, дзе сёння можна выкарыстаць чэкі “Маёмасць” і “Жыллё”? Валянціна Мікалаеўна ЗАКРЭЎСКАЯ, жыхарка в. Слабодка.


На пытанне нашай пастаяннай чытачкі адказвае загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Фаіна Мікалаеўна БЛАШКЕВІЧ:


– У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.05.2010 № 749 тэрмін абарачэння чэкаў “Маёмасць” прадоўжаны да 30 чэрвеня 2013 года. Гэты від чэкаў можна выкарыстаць для набыцця акцый. Для гэтага ўладальнік чэкаў павінен звярнуцца ў Астравецкае аддзяленне “Беларусбанка” – сёння там прапаноўваюць акцыі 12 прадпрыемстваў, у асноўным, дарожна-будаўнічых арганізацый.
Што тычыцца чэкаў “Жыллё”, то пры ўмове, што вы іх своечасова перарэгістравалі, можна падарыць родзічам 1-ай ступені (бацька, маці, сын, дачка, бабуля, дзядуля, брат, сястра). Чэкі “Жыллё” будуць праіндэксаваны пры будаўніцтве дома або кватэры. Пры ўмове, што іх уладальнік мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Калі ж вы своечасова не перарэгістравалі свае чэкі “Жыллё”, зрабіць гэта можна толькі ў адпаведнасці з рашэннем раённага суда.


Фота з сайта belmarket.by.