Акцыя “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Астравеччыне стартавала ад помніка савецкім воінам

16:02 / 06.05.2022

Астравеччына памятае тых, хто змагаўся за мірнае неба, за нашу агульную будучыню і свабоду. Пацвярджэнне гэтаму – аўтапрабег па месцах пахаванняў загінулых землякоў, які стартаваў ад помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы.

Кіраўніцтва раёна, арганізацый і прадпрыемстваў і члены калектываў, сілавыя структуры, школьнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў аддалі даніну павагі не толькі тым, чые імёны нанесены на пліту ля падножжа помніка – “мы помнім, помнім кожнага”. Менавіта пад такой назвай прайшла акцыя да Дня Перамогі ў нашым раёне.

Словы падзякі, жывыя кветкі і запаленыя свечкі, агеньчыкі якіх ціхенька трапяталіся ў руках, нібы дзякуючы за памяць… Але помнік у Астраўцы – не адзінае месца, дзе жыхары раёна ў гэты дзень будуць ускладаць кветкі і дзякаваць за магчымасць бачыць цвіценне бэзу, адчуваць пах квітнеючых садоў, гадаваць дзяцей і ўнукаў.









Ад астравецкага помніка аўтапрабег стартаваў па пяці маршрутах – па ўсіх кропках нашай памяці.

Вольга ХАЦЯНОВІЧ,

фота аўтара.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

Текст:
Видео: Ольга Хотянович