Галоўная ёлка краіны вітала дзяцей

16:30 / 30.12.2011

Новы год у дзяцей часцей за ўсё атаясамліваецца з навагодняй ёлкай і святам каля яе. Штогод дзеці з нашага раёна наведваюць галоўную ёлку нашай краіны. Сёлета таксама нашыя школьнікі ў ліку двух з паловай тысяч школьнікаў з усёй рэспублікі правялі ў Мінску два дні на святкаваннях, прысвечаных Новаму году.


На прэзідэнтскую ёлку ў Мінск сёлета адправіліся нашы юныя спартсмены. Сямікласнік СШ №1 Марк Маргуж праславіўся тым, што стаў пераможцам абласных і міжнародных спаборніцтваў па боксе і бронзавым прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў. Ангеліна Антановіч, вучаніца Гудагайскай школы – пастаянны прызёр раённых спаборніцтваў і сярэбраны прызёр першынства вобласці па лёгкай атлетыцы. Менавіта Марк і Ангеліна сталі тымі шчасліўчыкамі, якія трапілі на навагодняе прадстаўленне з удзелам Прэзідэнта краіны. Два дні, праведзеныя ў Мінску, сталі цудоўным падарункам для школьнікаў пад Новы год.


Алена ЯРАШЭВІЧ.