Вуліцам Астраўца прысвоены новыя назвы

13:43 / 15.04.2011
Раённы Савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб прысваенні назваў і перайменаванні вуліц гарадскога пасёлка Астравец.

У адпаведнасці з ім праектуемай вуліцы ў раёне шматкватэрнай забудовы, размешчанай у паўночна-ўсходнім напрамку ад перасячэння вуліцы Карла Маркса да вуліцы Валадарскага, прысвоена назва: вуліца Паркавая.
Існуючую вуліцу ў раёне індывідуальнай забудовы, размешчаную ў паўднёва-заходнім напрамку ад вуліцы Прамысловая дом №29 да перасячэння з праездам да вёскі Бараноўка, лічыць працягам вуліцы Прамысловай.
Існуючай вуліцы ў раёне індывідуальнай забудовы, размешчанай у паўднёва-заходнім накірунку паралельна вуліцы Светлай, прысвоіць назву: вуліца Янкі Быліны.
Існуючай вуліцы ў раёне індывідуальнай забудовы, размешчанай у заходнім накірунку ад перасячэння вуліцы Ленінскай да павароту на вуліцу Бараноўка, прысвоіць назву: вуліца Зорная.
Існуючую частку вуліцы Прамысловай у раёне індывідуальнай забудовы, размешчаную ў паўднёва-заходнім накірунку ад перасячэння вуліцы Фізкультурная з вуліцай Прамысловай да вуліцы Зорная, перайменаваць у вуліцу Фізкультурная.
Існуючай вуліцы ў раёне індывідуальнай забудовы, размешчанай у паўночным накірунку ад перасячэння з вуліцай Садовай, прысвоіць назву: завулак Меліярацыйны.
Праектуемай вуліцы ў раёне індывідуальнай забудовы, размешчанай у паўночным накірунку ад вуліцы Камсамольская да вуліцы Карла Маркса, прысвоіць назву: вуліца Паўночная.
Існуючай вуліцы ў раёне індывідуальнай забудовы, прымыкаючай ў паўднёвым накірунку да вуліцы Прамысловая, прысвоіць назву: завулак Рачны.
Праектуемай вуліцы №6 у мікрараёне забудовы №2 гарадскога пасёлка прысвоіць назву: вуліца Берагавая.
Праектуемай вуліцы №7 у мікрараёне забудовы №2 прысвоіць назву: вуліца Кветкавая.
Праектуемай вуліцы №8 у мікрараёне забудовы №2 прысвоіць назву: вуліца Уладзіміра Караткевіча.
Праектуемай вуліцы№9,№10 у мікрараёне забудовы №2 прысвоіць назву: вуліца Аэрадромная.


Ніна РЫБІК.