О своей работе рассказали в Островецком РОВД

11:13 / 05.03.2017
1488
100-лет-бел-милицииСто лет – не так уж и много с точки зрения истории, но за это время успевает смениться несколько поколений. За столетие существования нашей милиции изменилось многое. Сегодняшним юношам и девушкам доступны такие методы и способы ведения расследования, которые их дедушкам и бабушкам только снились, однако сказать, что их работа стала легче, никак нельзя.
Всегда были и есть люди, которые ищут легкого хлеба и разных способов его добычи, и всегда будут те, кто встанут надежной стеной на защите пострадавших.

ФорисьАб справе жыцця, рабочых буднях і асабістых захапленнях расказаў начальнік Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў
Андрэй Пятровіч Форысь.
– Чаму вы выбралі службу ў міліцыі?
– У дзяцінстве я марыў быць і настаўнікам, і будаўніком, і ваенным, але дакладна не міліцыянерам. Аднак жыццё скла­лася так, што паступіў на юрыдычны факультэт Гро­­дзен­скага дзяржаўнага ўні­версітэ­та імя Я. Купалы. І ўжо падчас вучобы выпадкова трапіў на практыку ў органы ўнутраных спраў – там і ўзяла мяне «ў палон» міліцэйская рамантыка. Выезды і даследаванні на месцы здарэння, выяўленне і раскрыццё злачынстваў, паўся­дзённая работа – усё гэта мне спадабалася. Таму і паставіў сабе мэту – служыць у міліцыі. Такім чынам хутка папоўніў рады органаў унутраных спраў. І за 19 гадоў службы не пашка­даваў аб гэтым.
– Ці лічыце сваю работу небяспечнай? Здараліся выпадкі, калі было па-сапраўднаму страшна?
– Небяспечнай? Так! Але наша служба не больш небяспечная, чым работа ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, органах паграніч­най службы, унут­раных войсках ці іншых праваахоўных структурах. Здаралася, што было па-сапраўднаму страшна: калі сутыкаўся з сур’ёзны­мі зла­чынцамі або калі пад­час паспяховага расследавання пас­ля тэлефанавалі, запалох­валі і пагражалі не толькі мне, але і маёй сям’і.
– Хто для вас быў ці застаецца прыкладам у прафесіі?
– Мне шанцавала на добрых настаўнікаў – пачынаючы з першых гадоў службы і заканчваючы кіраўніцтвам упраўлення ўнутраных спраў, дзе я служыў у апошні час. З некаторымі давялося папрацаваць у час іх прафесійнага станаўлення. Напрыклад, Уладзімір Васільевіч Сычэўскі быў начальнікам Ленінскага РАУС г. Гродна, дзе на той час працаваў і я, – а затым мы разам служылі ў Гродзенскім УУС. Многаму мяне навучыў цяперашні начальнік упраўлення ўнутраных спраў Вадзім Іванавіч Сіняўскі – праўдзівы, граматны і патрабуючы кіраўнік, які выклікае шчырую павагу.
– Ці глядзіце вы сучасныя фільмы пра міліцыянераў? Наколькі яны праўдзі­выя?
– Як звычайны чалавек, часам гляджу. Аднак гэтыя фільмы таксама роз­нымі бываюць: ёсць ня­дрэнныя, дзе бачна, што кіношнікі кансультаваліся ў вопытных супрацоўні­­каў міліцыі, таму і падзеі ў такіх стужках пры­блі­жаныя да рэальнасці, і глядзець іх цікава. Ну а ёсць зусім адваротныя і далёкія ад праўдзівасці – такія фільмы, шчыра кажучы, выклікаюць толькі смех.
Наогул жа, лічу, што найлепшая кінастужка – «Месца сустрэчы змяніць нельга». Гэта класіка жанра, які ведаеш да дробязей, але, тым не менш, глядзіш і хочацца пераглядаць яшчэ і яшчэ.
– Па абавязку службы мілі­цыянерам даводзіцца часта су­ты­кацца з негатывам. Як пазбаўляецеся ад стрэсу і аднаўляеце сілы?
– У першую чаргу, стараюся больш часу праводзіць з сям’ёй: сумесны адпачынак, дача, падарожжы. А па-другое, ёсць у мяне невялікае хобі – люблю працаваць з дрэвам і рабіць з яго розныя рэчы для сябе ці дома.
– Больш месяца назад вы былі прызначаны начальнікам Астравецкага аддзела ўнутраных спраў. Якія ўражанні ад новага месца работы, калектыву, горада?
– Я задаволены. Аддзел працуе стабільна, калектыў ведае сваю работу, сур’ёзных заўваг няма. Ёсць некаторыя нюансы, але ўсё гэта – рабочыя моманты.
Астравец мне таксама спадабаўся – горад расце і развіваецца. Тут акуратна, утульна і на работу можна прай­сціся пяшком – у вялікім горадзе немагчыма дазволіць сабе такую раскошу.
– Сёння ў вас двайная ўра­чыстасць: прафесійнае свята і 100-годдзе беларускай мілі­цыі. Што пажадаеце ў гэты дзень сваім калегам?
– Служба ў міліцыі – гэта стыль жыцця, выбраны раз і назаўсёды. З дня ў дзень вы стаіце на варце спакою і бяспекі грама­дзян. Таму перш за ўсё жадаю здароўя – бо гэта галоўнае. Удачы, поспехаў і прадукцыйнасці ў рабоце, пазітыву і шчасця ў жыцці. А таксама спакою і даб­рабыту нашым сем’ям, бо калі ведаеш, што дома чакае надзейны тыл, – хочацца жыць!
Шчырыя словы віншавання і ўдзячнасці выказваем шаноўным ветэранам, якія годна прайшлі ўвесь шлях у міліцыі. Вы – прыклад для новых супрацоўнікаў. Міра, здароўя і дабра вам і вашым сем'ям.

4 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў адзначаюць двайную ўрачыстасць: прафесійнае свята і 100-годзе беларускай міліцыі. Менавіта 4 сакавіка 1917 года быў падпісаны загад аб назначэнні Міхаіла Аляксандравіча Міхайлава (псеўданім Міхаіла Фрунзэ) часовым начальнікам мінскай міліцыі. З гэтага дня і пачаў адлік існавання і дзейнасці орган бяспекі, справядлівасці і правапарадку.

Астравецкі аддзел унутраных спраў з’яўляецца адной са шматлікіх частак праваахоўнай сістэмы. На працягу многіх гадоў тут служылі і служаць адказныя і добрасумленныя людзі, якія галоўным абавязкам лічаць барацьбу са злачыннасцю і забеспячэнне правапарадку. І сёння мы пазнаёмімся з некаторымі з іх – на пытанні адкажуць прадстаўнікі розных структур міліцыі.

  1. Чаму выбралі службу ў праваахоўных органах?

  2. Прадоўжыце фразу “Міліцыянер – гэта чалавек…”

  3. Дзень, гісторыя, выпадак, які асабліва запомніўся за час службы.

  4. Жыццёвы прынцып.

  5. Калі была б магчымасць валодаць нейкімі звышчалавечымі магчымасцямі, якія б выбралі і чаму?

  6. Сёння ваша прафесійнае свята, дзень віншаванняў і ўзнагарод. А які падарунак быў самым лепшым – не толькі за час службы, але і за ўсё жыццё?


БабовичТаццяна Бабовіч, старшы інспектар адміністрацыйнай практыкі аддзялення ДАІ.

  1. Па-першае, мяне заўсёды захаплялі і прываблівалі людзі ў пагонах. А па-другое, у мяне быў жывы прыклад службы ў праваахоўных органах: бацькі мужа – маёры міліцыі ў запасе. Аднойчы на сямейнай нарадзе і вырашылі: а чаму б мне таксама не паспрабаваць свае сілы ў праваахоўных органах? Тым больш што за плячыма быў факультэт правазнаўства Маскоўскага новага юрыдычнага інстытута. На той час мы з мужам жылі ў Гомелі.


Першым месцам работы быў следчы ізалятар №3, дзе працавала кантралёрам дзяжурнай змены. Праз два з паловай гады перайшла ў жаночую выпраўленчую калонію. Шэсць гадоў службы ў гэтым месцы, безумоўна, пакінулі розныя, але незабыўныя ўспаміны і змянілі погляды на жыццё.

Затым мяне перавялі ва ўпраўленне ДАІ Гомельскага аблвыканкама, дзе працавала ў аддзеле прапаганды і агітацыі. А ўжо з красавіка мінулага года я стала служыць у аддзяленні ДАІ Астравецкага РАУС. З першага дня адчувала тут падтрымку і дапамогу калег, ну а зараз лічу сябе ўжо паўнапраўным членам калектыву.

  1. …Які асабістым прыкладам павінен паказваць людзям, што трэба жыць па сумленні і па закону – так, каб не было сорамна ні перад акружаючымі, ні перад сабой.

  2. Я неаднойчы казала мужу, што калі выйду на пенсію, буду пісаць мемуары аб службовай дзейнасці. Быў складаны, але вельмі цікавы перыяд службы ў ізалятары, жаночай калоніі. Я бачыла там самых розных людзей і ведала іх лёсы. Я вывучала сваіх падапечных да дробязей: з моманту нараджэння да таго, як яны трапілі да нас. Гэта дапамагала хутчэй наладзіць з імі кантакт, працаваць у далейшым, нечым дапамагчы. Было псіхалагічна цяжка і цікава адначасова.


Падчас службы ў ДАІ Гомельскага аблвыканкама даводзілася выязджаць для фота- і відэаздымання на месцы дарожна-транспартных здарэнняў, сярод якіх былі і асабліва цяжкія. Да гэтага часу не магу забыць разбіты матацыкл, цела на асфальце, накрытае бліскучай плёнкай, вялікі грузавік… І маці, якая бяжыць да сына, што ляжыць пад той самай плёнкай, і якую не могуць стрымаць два супрацоўнікі міліцыі. Такое немагчыма забыць. І калі б кожны чалавек хоць аднойчы ўбачыў гэта ўвачавідкі, думаю, аварый на дарогах было б менш.

  1. У мяне ёсць любімая фраза, якую я заўсёды паўтарала сваім падапечным, сцвярджаю родным і блізкім, кажу сама сабе і веру ў яе праўдзівасць: усё будзе добра!

  2. Ніякія. Я – жанчына, а значыць, у мяне ўжо ёсць пэўная сіла, якой няма ў мужчын. Мне дастаткова маёй інтуіцыі, якая рэдка падводзіць. Не трэба зазіраць у будучыню, варта жыць сённяшнім днём – і пражыць яго, каб не было сорамна.

  3. Мой найлепшы падарунак у жыцці – гэта дачка Кацярына. А яшчэ аднойчы муж зрабіў мне шыкоўны сюрпрыз: падарыў аўтамабіль. У астатнім жа, мы ўсе нашы грандыёзныя пакупкі і падарункі стараемся абмяркоўваць і планаваць разам.


 

БородевичГенадзь Барадзевіч, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце.

  1. Мая маці ўжо 30 гадоў служыць у праваахоўных органах Ашмянскага аддзела ўнутраных спраў – і гэта, думаю, сыграла не апошнюю ролю ў маім выбары прафесіі. Спачатку я скончыў Ашмянскі каледж па спецыяльнасці “Юрыст”. Затым адслужыў ва ўнутраных войсках – напэўна, гэта было невыпадкова. Калі дэмабілізаваўся, ужо дакладна вырашыў, што хачу служыць у міліцыі. Звярнуўся ў аддзел кадраў Астравецкага РАУС – і адправіўся на стажыроўку на ўчастковага інспектара Гудагайскага сельсавета. Затым тры гады курыраваў гэту тэрыторыю. Ну а пасля, паколькі я заўсёды любіў і цікавіўся зброяй, мяне перавялі на пасаду інспектара па дазваляльнай рабоце, дзе служу і зараз.

  2. … Які павінен служыць на карысць людзям і клапаціцца пра іх бяспеку.

  3. Іх вельмі шмат, бо кожны дзень службы ў праваахоўных органах непрадказальны і запамінальны па-свойму. Напрыклад, сёння можна выехаць на месца злачынства, заўтра – займацца дакументацыяй, паслязаўтра – прымаць грамадзян. А выпадкаў розных хапала: і незаконную зброю выяўлялі, і добраахвотную прымалі, і самагонныя апараты “накрывалі”, і людзей пры гэтым, якія ўцякалі, даганялі.

  4. Я захапляюся спортам: люблю футбол, маю першы разрад па гандболу, таму і жыццёвы прынцып адпаведны: наперад, і толькі наперад!

  5. Калі былі б такія магчымасці, я б у першую чаргу надзяліў людзей здароўем, каб яны маглі працаваць, зарабляць і забяспечваць сваю сям’ю.

  6. Самыя дарагія падарункі мне зрабілі мае любімыя жанчыны: жонка Юля летам мінулага года нарадзіла сына Германа, а мая маці, калі я збіраў грошы на свой першы аўтамабіль, дала нехапаючую суму.


МацуткевичАлег Мацуткевіч, старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы.

  1. Ды я вырас, гледзячы на міліцэйскую форму, а часам тайком і прымяраючы яе – мой бацька служыў участковым інспектарам. Ён і параіў, калі я падрос, таксама пайсці ў праваахоўныя органы. Я прыслухаўся да яго парады і паступіў у Магілёўскую сярэднюю спецыяльную школу міліцыі. Пасля яе заканчэння адправіўся праходзіць “баявое хрышчэнне” оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку ў Смаргонскі аддзел унутраных спраў. Пасля давялося, як і бацьку, паслужыць участковым інспектарам. А дзесяць гадоў назад па волі лёсу трапіў у аператыўна-дзяжурную службу Астравецкага райаддзела – і, што называецца, прыжыўся. (Усміхаецца)

  2. … Які павінен быць з народам і за народ – абараняць і быць справядлівым.

  3. Ды ўсе ж выклікі праз нас – аператыўна-дзяжурную службу – праходзяць: дарожна-транспартнае здарэнне, забойства, крадзеж, хуліганства, скарга ці падзяка – кожны дзень самыя розныя паведамленні прымаем. Канешне, рознага хапала: сур’ёзнага і кур’ёзнага – зараз усяго і не ўспомніш. Галоўнае, зрэагаваць на выклік хутка і правільна: зафіксіраваць адрас і адправіць на месца здарэння супрацоўнікаў міліцыі. Калі справа сур’ёзная – скажам, пагроза забойства ці бойка – рэгулярна выходзім на сувязь з аператыўнай групай, каб даведацца як у іх справы і што за абстаноўка на месцы злачынства.

  4. Імкнуцца да лепшага!

  5. Каб у мяне былі такія здольнасці, пастараўся б зрабіць так, каб у свеце было меньш негатыву і злачыннасці.

  6. Што тычыцца службовых узнагарод, магу пахваліцца саліднай калекцыяй – кіраўніцтва заўсёды адзначае мяне як добрага работніка. А падарункі? Напэўна, найлепшы падарунак – гэта павага людзей.


МицкевичАндрэй Міцкевіч, участковы інспектар Гудагайскага сельскага Савета.

  1. Напэўна, спачатку гэта быў выбар на ўзроўні падсвядомасці, бо пасля заканчэння школы я выбраў іншую сферу – эканамічную. Спачатку скончыў Ашмянскі каледж, затым – Мінскі інстытут упраўлення. Паспеў нават папрацаваць па адукацыі. Толькі ўнутраны голас усё больш настойліва нашэптваў, што гэта – не маё. Магчыма, свой уплыў аказаў і брат, які служыў у мытні. Яшчэ раней у думках я часта прымяраў на сябе форму – не абавязкова мытніка, а скажам, супрацоўніка органаў унутраных спраў. Затым стаў задумвацца аб гэтым усё часцей, пакуль сам для сябе не вырашыў: а чаму б і не? Толькі ў Ашмянкім РАУСе, куды звярнуўся, вакансіі не аказалася – накіравалі ў Астравец. І вось я другі год служу ўчастковым інспектарам і ні аб чым не шкадую.

  2. … Гэта адказны, добрасумленны і прыстойны чалавек, які павінен быць прыкладам для іншых грамадзян.

  3. Праз паўгода, як я уладкаваўся на працу, у адной з вёсак на маім участку адбылося забойства: мужчыну закалолі нажом. І гэта справа запомнілася. Наколькі трэба быць жорсткім і бесчалавечным, каб забраць у другога самае каштоўнае – жыццё?

  4. Люблю быць на вышыні, таму ў любой справе стараюся працаваць на вынік і дасягаць пастаўленых мэтаў.

  5. Ніякіх звышчалавечых якасцяў я набыць не хацеў бы. Па-мойму, самая галоўная якраз і заключаецца ў тым, каб пры любых абставінах заставацца чалавекам і прыносіць карысць акружаючым.

  6. Найлепшы падарунак, калі так можна яго назваць, як вецер, носіцца па маёй кватэры – гэта трохгадовы сын Мікіта.


Марына МАЦКЕВІЧ.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений