В костел святых Космы и Дамиана назначили нового викария

16:18 / 01.09.2016
новый викарийУ астравецкім касцёле святых Космы і Даміяна новы вікарый –  Юрый Ясевіч.

Вернікі ўжо паспелі пазнаёміцца з новым святаром, які будзе дапамагаць пробашчу, ксяндзу-каноніку Юзафу Багдзевічу ў душпастырстве, а таксама апекавацца парафіяльнай моладдзю і дзецьмі.

– Для мяне стаў прыемнай нечаканасцю мой вікарыят у Астраўцы, – адзначыў вікарый Юрый Ясевіч. – Вызначанага тэрміну майго прыбыцця ў парафіі святых Космы і Даміяна і служэння Богу і людзям у мясцовым касцёле няма. Спадзяюся, што з Божай дапамогай і людскімі малітвамі ўсё атрымаецца.

Кароткая біяграфічная даведка

Вікарый паходзіць з парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях. Адукацыю атрымаў у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, а магістарскую работу абараніў у Люблінскім універсітэце. У 2013 годзе быў высвенчаны ў прэзбітэры былым Апостальскім нуцыем Клаўдзіем Гуджэроцці, а летась з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча атрымаў дыяканскае пасвячэнне.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.