В Островецком районе прошёл легкоатлетический кросс среди школьников

16:00 / 21.10.2014
Напачатку кастрычніка залатая восень падарыла многім вучням Астравеччыны залатыя медалі на раённым лёгкаатлетычным кросе сярод школьнікаў 1998-2002 гадоў нараджэння.


Аддзел адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама сумесна з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай штогод праводзяць асенні крос. І не толькі для таго, каб вызначыць склад каманды, якая будзе абараняць гонар Астравеччыны на абласным кросе, але і каб прывіць дзецям любоў да фізічнай актыўнасці і здаровага ладу жыцця.

Сёлета, як і ў мінулыя гады, школьнікі выпрабоўвалі свае сілы на дыстанцыях 1, 2 і 3 кіламетры ў залежнасці ад узроставай катэгорыі. Пераможцамі сярод навучэнцаў 2002 года нараджэння і маладзей сталі Руслан Пяткевіч з Гудагайскай СШ і Карына Шатраўская з Міхалішкаўскай СШ. Ва ўзроставай катэгорыі 2001 года нараджэння роўных не было міхалішкаўскім спартсменам Яне Сянюць і Аляксею Паўлоўскаму. Анна Дзерван з Гервят і Дзяніс Шостак з Кямелішкаўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы перамаглі сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2000 года нараджэння. У сваёй узроставай катэгорыі нікому не ўдалося дагнаць вучаніцу 10 класа Гудагайскай СШ Наталлю Антановіч і вучня 9 класа Кямелішкаўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы Віталя Мажуту.

Дыпломы 1 ступені таксама атрымалі Вольга Аўгуль (гімназія г. Астравец) і Уладзімір Ствол са Спондаўскай СШ.

– Нашы вучні паказалі добрыя вынікі на гэтых спаборніцтвах, – гаворыць Марыя Іосіфаўна Сінкевіч, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама. – Спадзяюся, што яны іх палепшаць або пацвердзяць на абласным кросе ў Гродне.


------------------------

Алена ГАНУЛІЧ.