Вялікі футбол вярнуўся на Астравеччыну

14:54 / 23.07.2010
10887

Упершыню за апошнія 20 гадоў на Астравецкім стадыёне праводзіцца першынство па вялікаму футболу. У чэмпіянаце удзельнічаюць пяць зборных каманд: “Меліяратар” (ПМС), “Фаварыт” (РАУС і Ахова), “Фарсаж” (Лясгас і МНС), “Юнацтва” (астравецкія юнакі) і “Юніёр” (Міхалішкаўскі сельсавет).


Спаборніцтвы праходзяць у два кругі. На сённяшні дзень сыграна восем гульняў. Вось іх вынікі:
“Меліяратар” - “Фаварыт” – 3:2
“Фарсаж” - “Юнацтва” – 2:0
“Юнацтва” - “Юніёр” – 1:4
“Фарсаж” - “Меліяратар” – 1:2
“Юніёр” - “Фаварыт” – 1:3
“Фаварыт” - “Фарсаж” – 2:2
“Меліяратар” - “Юніёр” – 0:2
“Юнацтва” - “Фаварыт” – 0:2
Да завяршэння першага круга на сённяшні дзень засталося две гульні. Ужо на наступным тыдні будуць праходзіць матчы другога круга. У аматараў футбола ёсць магчымасць прыйсці на стадыён, каб пахварэць за сваю каманду кожны будні дзень з 19 гадзін.


Іван ПЕТРЫК.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений