Цудоўная каманда Астравецкага вузла паштовай сувязі

14:27 / 01.06.2010
12023
1

Пераможным акордам закончылася для работнікаў раённага вузла паштовай сувязі 13 круглагадовая спартакіяда, якую штогод праводзіць РУП “Гроднаблпошта”.


Добрую заяўку на перамогу яшчэ ў пачатку года зрабілі астравецкія лыжнікі і плыўцы. Начальнік Варнянскага аддзялення паштовай сувязі Марына Блашкевіч і вадзіцель Франц Кузьмітовіч прывезлі дамоў першае агульнакаманднае месца з лыжных гонак, а інжынер Алена Рынкевіч і вадзіцель Сяргей Мацкела – другое месца па плаванню.
У спаборніцтвах па валейболу і міні-футболу астравецкія паштавікі аддалі прызавыя месцы больш вопытным сапернікам, хоць валейбалісты выступілі вельмі ўдала і спыніліся ў адным кроку ад п’едэстала гонару: яны сталі чацвёртымі – самае крыўднае месца.
І вось спаборніцтвамі ў настольным тэнісе, дартсы, шматбор’і “Здароўе” і падняцці гіры спартакіяда завяршылася. У першых двух відах астравецкія паштавікі засталіся без узнагарод. А вось у мнагабор’і “Здароўе” Марына Блашкевіч, Франц Кузьмітовіч і Наталля Грынцэвіч агульнымі намаганнямі прынеслі камандзе другое месца. У спаборніцтвах па падняццю гіры ва ўзроставай групе да 35 гадоў самы лепшы вынік паказаў вадзіцель Віктар Налівайка, а рабочы Анатоль Мацкела ў старэйшай групе стаў другім – такім чынам, каманда заняла другое месца.
Такім чынам, па выніках 13-й абласной круглагадовай спартакіяды спартсмены Астравецкага вузла паштовай сувязі занялі другое месца сярод 17 вузлоў вобласці – і вярнуліся дамоў з цэлым стосам ганаровых дыпломаў і грашовымі прэміямі.
Адзін з сакрэтаў поспеху і перамог астравецкіх паштавікоў у самых розных спаборніцтвах — як прафесійных, так і грамадскіх – тое, што ва ўсіх справах свой калектыў вядзе да перамогі яго кіраўнік – Ірына Эдуардаўна Тальчук.


НА ЗДЫМКУ: каманда спартсменаў-пераможцаў з РВПС.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.

Комментарии
0
Гость
М А Л А Й Ц Ы !!!! ))
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений