У Смаргоні прайшлі спаборніцтвы па пажарна-выратавальнаму спорту
11:06 / 30.04.2010
16 красавіка каманда Астравецкага раёна прыняла ўдзел у чэмпіянаце Гродзенскага абласнога ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях па пажарна-выратавальнаму спорту сярод юнакоў.
У склад нашай каманды ўвайшлі адзінаццацікласнікі Артур Антонаў і Максім Свіла і вучань 9 класа Юрый Дукевіч з гімназіі і вучань 8 класа СШ №1 Вадзім Праўлуцкі. Занальныя спаборніцтвы праходзілі ў Смаргоні, дзе нашы юнакі змагаліся з прадстаўнікамі Смаргонскага, Ашмянскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў. Спаборніцтвы складаліся з дзвюх частак: пад’ём па штурмавой лесвіцы і паласа перашкод.
У малодшай узроставай групе штурмавая лесвіца была падвешана да акна. У сярэдняй групе ўдзельнік павінен прабегчы з лесвіцай, вага якой складае 10 кілаграмаў, 32 метры і самастойна ўстанавіць яе ў акно другога паверха, удзельнікам старэйшай групы залазіць трэба было на адзін паверх вышэй. На паласе перашкод удзельнікам неабходна было пералезці двухметровы плот, узяць пажарныя рукавы, прабегчы з імі па бервяну і падключыць іх.

Эдуард МАЛЫШКА.