Семья Лебедевич из Островца дважды стала бронзовым призёром республиканской спартакиады "Мама, папа, я – здоровая семья"

12:13 / 17.09.2016
%d0%b1%d1%80%d0%be%d0%bd%d0%b7%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b5-%d0%bb%d0%b5%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b8Сям’я Лебядзевіч з Астраўца выйграла двайную бронзу на рэспубліканскай спартакіядзе “Мама, тата, я – здаровая сям’я”.

Выйграўшы вясной абласны этап спаборніцтва, тата Вадзім, мама Святлана, сын Мікіта і дачка Аліна зараз вырашылі паспрабаваць свае сілы на рэспубліканскай спартакіядзе. Астраўчане ўдзельнічалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 6-8 і 9-11 гадоў.

У першы дзень сем’і з розных абласцей спаборнічалі ў эстафеце з дзецьмі на руках: тата з мамай, скрыжаваўшы рукі павінны былі на хуткасць пранесці дзіцё, якое затым кідала мячом у кальцо. І фартуна адразу ўсміхнулася Лебядзевічам – з дачкой Алінай яны ў эстафеце занялі першае месца.

На другі дзень таты дэманстравалі вынослівасць у падцягванні,  дзеці – хуткасць у чаўночным бегу, а мамы спаборнічалі у скачках у даўжыню з месца. Тут у абодвух узроставых катэгорыях вызначыўся тата Вадзім: у малодшай ён заняў трэцяе, а ў старэйшай – другое месцы.

У апошні дзень спартакіяды дарослыя стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, а дзеці ўдзельнічалі ў лёгкаатлетычнай эстафеце. На гэты раз надышоў зорны час для Мікіты – ён лепш за іншых справіўся з заданнямі, фінішаваў першым і стаў пераможцам.

У выніку па суме ачкоў за усе спаборніцтвы сям’я Лебядзевіч атрымала двайную бронзу: і ў малодшай, і ў старэйшай узроставай катэгорыях яны занялі трэцяе месца.

Марына МАЦКЕВІЧ.