В Островце выбрали нового председателя районного объединения "Белорусский союз женщин"

16:07 / 24.05.2016
новый руководитель БСЖСправаздачна-выбарчая канферэнцыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» прайшла ў Астраўцы. Жанчыны з 25 арганізацый  сабраліся разам, каб абмеркаваць надзённыя праблемы і спланаваць работу на наступныя два з паловай гады.

Справаздачу  перад дэлегатамі трымала старшыня раённай арганізацыі Ніна Аляксееўна Рыбік. Яна рассказала, што за два з паловай гады зроблена было нямала:  праведзены  шэраг «круглых сталоў», на якіх уздымаліся праблемы выхавання дзяцей, ролі бацькі ў сям'і, здароўя жанчын і многія іншыя. Напэўна, не засталося абыякавых людзей пасля прагляду спектакля «Калядны вечар», ініцыятарамі пастаноўкі якога таксама сталі жанчыны – актыўныя, ініцыятыўныя і неабыякавыя да ўсяго, што адбываецца навокал.

На працягу справаздачнага перыяду члены «Беларускага саюза жанчын»  прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх акцыях:  «Збяром дзяцей у школу», «Ёлка жаданняў», «Марафон ведаў», конкурсах «За што я люблю сваю вёску?», «Жанчына года», «Гаспадыня сядзібы – гаспадыня краіны», «Лепшая творчая сям'я»; дапамагалі ў арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 8 сакавіка і Дня маці, Дней Перамогі і Незалежнасці.

Члены пярвічак і праўлення раённай арганізацыі сталі актыўнымі ўдзельнікамі кампаній па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – яны працавалі ў раённай і ўчастковых камісіях, былі наглядальнікамі, арганізатарамі пікетаў у падтрымку дзеючага Прэзідэнта, дзяжурылі ў прыёмнай кандыдата ў Прэзідэнты А.Р. Лукашэнкі.

новый руководитель БСЖ1Пра гэтыя і іншыя добрыя і патрэбныя  справы жанчын Астравеччыны расказала Ніна Аляксееўна Рыбік. І работа раённай арганізацыі была высока ацэнена дэлегатамі і запрошанымі на канферэнцыю гасцямі.

–  Работа раённай  арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» сапраўды заслугоўвае ўвагі і шчырых слоў удзячнасці, –  адзначыў у сваім выступленні намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. –  З прыходам на гэтую пасаду Ніны Аляксееўны,  жыццё арганізацыі змянілася. І,  тым не менш,  перад новым лідарам, якога сёння абяруць на канферэнцыі,  стаіць шмат задач, якія,  я спадзяюся, будуць вырашацца хутка і  дзейсна.

Сёлета адзначаецца 25-годдзе з моманту ўтварэння рэспубліканскай жаночай арганізацыі – з гэтай нагоды ў краіне праходзіць конкурс на лепшую жаночую арганізацыю, стаць удзельнікамі якой могуць многія жаночыя калектывы.

Судакладчыкамі  Ніны Аляксееўны сталі  старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённай жаночай арганізацыі  Ірына Эдуардаўна Тальчук, старшыня пярвічнай арганізацыі раённага выканаўчага камітэта Ірына Фёдараўна Раткевіч і лідар пярвічкі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Станіславаўна Клімчэня, якія падзяліліся цікавым вопытам работы сваіх пярвічных арганізацый і прапанавалі новыя накірункі развіцця жаночага руху на Астравеччыне.

Пасля справаздачнай часткі канферэнцыі адбыліся выбары новага старшыні жаночай арганізацыі. Ім была абрана упраўляючая справамі Астравецкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Баніцэвіч – неабыякавы чалавек, цудоўная жанчына і маці, высокі прафесіянал.

новый руководитель БСЖ2Падчас канферэнцыі таксама былі абраны новы склад праўлення і рэвізійная камісія. А  пярвічкі раённай арганізацыі былі ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі і падарункамі ад былога склада праўлення, якія ўручыла старшыням жаночых арганізацый  Ніна Аляксеенўна Рыбік.

Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.