Занятие островецкого кружка по соломоплетению признано лучшим в республике

09:00 / 24.06.2014
Занятак гуртка «Залаты вернісаж» па вырабу беларускіх капелюшоў прызнаны лепшым у рэспубліцы.

Першапачаткова конкурс на правядзенне заняткаў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці праходзіў у вобласці. Менавіта на яго і была адпраўлена распрацоўка занятка гуртка «Залаты вернісаж» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі па саломапляценні намесніка дырэктара гэтай установы Рыты Эдмонтаўны Дрэма і педагога дадатковай адукацыі Валянціны Вільеўны Віннічак.
Журы абласнога конкурсу са 102 работ, якія былі дасланы ў Гродна, выбрала занятак Валянціны Вільеўны Віннічак – і як вынік распрацоўка ўрока з падрабязным апісаннем усіх этапаў, а таксама з тэхналагічнымі, інфармацыйнымі і ілюстрацыйнымі дадаткамі была накіравана для ўдзелу ў аналагічным рэспубліканскім конкурсе.
Перад рэспубліканскім журы стаяла нялёгкая задача – з 400 работ, дасланых на конкурс з усёй рэспублікі, выбраць самую лепшую.
І тым больш прыемна, што работа нашых педагогаў, а таксама вырабленыя выхаванцамі цэнтра творчасці беларускія капелюшы былі годна ацэнены. Занятак гуртка па саломапляценні быў прызнаны лепшым у нашай краіне і атрымаў Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.