Одиннадцатиклассники из гимназии встретились с отцом Георгием Савицким и поговорили о ценности человеческой жизни

13:00 / 11.12.2013
У пераломным узросце падлетак асабліва чуллівы да свету і да людзей. Нават нязначная на першы позірк падзея можа выбіць зямлю з-пад ног дзіцяці і стаць штуршком для замкнёнасці.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная службы гімназіі №1 г. актыўна праводзяць работу па фарміраванні ў падлеткаў пазітыўных адносін да жыцця, акружэння і сваёй будучыні.
Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем удзельнічаюць у акцыях “Усміхніся – і свет усміхнецца табе”, “Я выбіраю жыццё!”. Падлеткам таксама спадабалася псіхалагічная гульня “Таемны сябар”.
А зусім нядаўна адбылася сустрэча адзінаццацікласнікаў з духоўным настаўнікам усіх праваслаўных веруючых – айцом Георгіем Савіцкім.
Рабяты гутарылі са святаром пра вартасць чалавечага жыцця, адкрыта і смела задавалі яму пытанні, а таксама дыскутавалі пра светабудову і месца чалавека ў ёй.
Сустрэча са свяшчэннаслужыцелем пакінула незабыўнае ўражанне не толькі ў падлеткаў, але і ў педагогаў. Гэта быў той момант, калі кожны яшчэ раз задумаўся аб сваёй будучыні і вартасці кожнага пражытага дня, які дараваў нам Бог.


-------------------------------------------------------------
А. ЯРАШЭВІЧ, педагог-псіхолаг гімназіі №1.