Каждый человек имеет право на шанс. Главное – не упустить его

15:03 / 29.11.2016
%d1%88%d0%b0%d0%bd%d1%81Кожны чалавек, нават у самай непрыемнай сітуацыі, мае права на шанс. Аднойчы збочыўшы на злачынную дарогу, затым справядліва адбыўшы пакаранне, ён вяртаецца да звычайнага жыцця і стаіць перад складаным выбарам. І менавіта тут вельмі важна не ўпусціць свой шанс…

“Не ўпусціце свой шанс” і “Дабравест” – менавіта пад такімі назвамі прайшлі прафілактычныя акцыі ў раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Такія мерапрыемствы рэгулярна праводзяцца для людзей, якія маюць судзімасць і з’яўляюцца беспрацоўнымі.

Падчас акцый выступілі суддзя Астравецкага раёна Аляксандр Раткевіч і памочнік пракурора Дзмітрый Багдановіч, якія яшчэ раз нагадалі, што любое парушэнне закону пагражае крыміналь-най адказнасцю.  Іх дапоўніла начальнік аддзялення прымусовага выканання Ірына Казойць.

Куды і як можна ўладкавацца на работу ў Астравецкім раёне расказала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вольга Свіла.

Нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Юлія Часнойць падрабязна ў даступнай форме паведаміла, да якіх сумных наступстваў можа прывесці “сяброўства” з алкаголем, прачытала лекцыю аб шкодным і гібельным уздзеянні алкагалізму на арганізм чалавека.

А благачынны Астравецкага благачыння айцец Георгій Савіцкі звярнуў увагу на тое, што ў нашым імклівым, але хуткаплынным жыцці трэба больш клапаціцца пра духоўныя каштоўнасці.

Кожны чалавек, нават у самай складанай сітуацыі, мае права на шанс. Галоўнае – не ўпусціць яго.

Марына МАЦКЕВІЧ.