Золотые медалисты Островетчины получили подарки и премии от райисполкома

15:07 / 10.06.2016
выпускники лучшиеНа гэтым тыдні 161 выпускнік адзінаццаці ўстаноў адукацыі нашага раёна (у СШ №2, Кямелішкаўскім НПК і Рымдзюнскай сярэдняй школе з беларускай мовай навучання выпускных класаў няма) развіталіся са школай і дзяцінствам.

Напярэдадні выпускных вечароў залатых медалістаў запрасілі на сустрэчу з прадстаўнікамі ўлады. У райвыканкаме самыя разумныя школьнікі Астравеччыны – выпускнікі Вадарына Аўгуль з Варнянскага НПК, Ілона Субач і Анастасія Раманоўская з Гервяцкай сярэдняй школы, Вікторыя Сідаровіч, Ангеліна Пятровіч, Ксенія Чарняўская з гімназіі №1, Артур Барташ і Ксенія Марцінчык з СШ №1, якія на працягу ўсіх гадоў вучобы ў школе паказвалі выдатныя веды і пацвердзілі іх на дзяржаўных экзаменах, – былі ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі і прэміямі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта ў памеры сямі базавых велічынь.

Пажадаем усім выпускнікам шчаслівай дарогі!