Победы Островецкого центра творчества детей и молодежи

17:26 / 13.01.2013

Напачатку новага года значна папоўнілася скарбонка ўзнагарод выхаванцаў  і педагогаў Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.


Нашы рабяты засвяціліся ў абласной экалагічнай акцыі “Багаты той, хто ведае сваё мінулае”. На  гэты конкурс былі прадстаўлены 23 творчыя работы з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці і Гродна. Кожная з іх рыхтавалася па выніках этнаграфічных экспедыцый, вывучэння традыцый і абрадаў, гісторыі рэчаў побыту.
І тым больш прыемна, што пераможцам акцыі ў намінацыі “Лепшая мультымедыйная прэзентацыя і фотаматэрыялы па выніках этнагарафічнай работы” стала выхаванка цэнтра творчасці Ліза Дрэма (кіраўнік – Р.Э. Дрэма). Дзяўчынка ў сваёй рабоце распавяла пра адметнасці аздобы вясельнага ручніка ў нашым раёне.
У снежні таксама прайшла калядная выстава-конкурс прыкладной творчасці “Калядная зорка”. У лік пераможцаў, а на абласны конкурс было прадстаўлена 186 творчых работ, трапілі і дзве работы школьнікаў з Астравеччыны.
Пераможцам у намінацыі “Мастацкая саломка” стала калектыўная работа выхаванцаў гурткоў цэнтра творчасці “Саломапляценне” і “Лазапляценне” (кіраўнік – Я.І. Мілаш) “Калядная зорка – зорка святла”.
Трэцяе месца ў гэтым жа конкурсе толькі ў намінацыі “Навагодняя ёлка” прысуджана калектыўнай рабоце “Ёлка-беларусачка”, якую выканалі гурткоўцы В.В. Віннічак.
Абласная выстава-конкурс фітадызайна “Лёд. Кветкі. Фантазія,” праходзіла ў пяці  намінацыях. На конкурс можна было прадстаўляць работы выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
У намінацыя “Арт-ёлка” сярод вялікай колькасці цікавых і незвычайных работ  вылучалася “Берасцяная прыгажуня” выхаванцаў гуртка “Фантазія” (кіраўнік – А.М. Букель) – наша ёлачка-прыгажуня заняла другое месца.
Таксама другое месца толькі ў намінацыі “Агонь і лёд снежнай краіны” было прысуджана калектыўнай рабоце “Пунсовыя ветразі”  гурткоўцаў Я.І. Мілаш. Яшчэ адна работа пад назвай “Год змяі”, якую выканала  Каця Ярмак (кіраўнік В.В. Віннічак), у гэтай жа намінацыі стала трэцяй.
У намінацыі “Зімовая модніца” трэцім месцам была адзначана работа Аліны Мацкевіч (кіраўнік – А.М. Букель).
Ажно тры месцы заваявалі работы выхаванцаў цэнтра творчасці ў намінацыі “Навагодняя паштоўка”. Іх аўтарамі сталі Ксенія Трусевіч і  Наташа Арлоўская (кіраўнік В.В. Віннічак) і Ліза Дрэма (кіраўнік Р. Э. Дрэма).
Віншуем з перамогамі!


Алена ЯРАШЭВІЧ.