Социальная работа на Островетчине

16:50 / 08.01.2013

Дапамагчы людзям пераадолець цяжкія жыццёвыя сітуацыі, спрагназаваць і папярэдзіць іх узнікненне, аказаць дапамогу на даму – менавіта гэтыя і шэраг іншых задач ставяць перад сабой дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віктар Іосіфавіч Ждановіч і яго супрацоўнікі.


Сёння ў Астравецкім тэрытарыяльным цэнтры працуюць пяць аддзяленняў, асноўная задача якіх, як банальна гэта б ні гучала, дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання, якое ўзначальвае Наталля Мечыславаўна Юшчук, – гэта своеасаблівы банк дадзеных.
Менавіта яго спецыялісты займаюцца выяўленнем і ўлікам грамадзян, якія маюць патрэбу ў





сацыяльных паслугах. Сёння ў гэты банк уваходзіць каля сямі тысяч чалавек. Спецыялісты аддзялення акрамя таго, што інфармуюць насельніцтва аб відах і характары паслуг, якія аказвае цэнтр, ажыццяўляюць і шэраг іншых працэдур. Самыя папулярныя сярод іх – назначэнне сацыяльнай адраснай дапамогі ў выглядзе назначэнняў прадуктаў харчавання дзецям да двух гадоў і сацыяльнай дапамогі на набыццё памперсаў для інвалідаў І групы і дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, якія маюць у іх патрэбу.
Яніна Вацлаваўна Панасюк – загадчыца аддзялення адаптацыі і рэабілітацыі.
Яго спецыялісты працуюць з людзьмі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Гэта і малазабяспечаныя сем’і, і асобы, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, і дзеці-сіроты, і састарэлыя і адзінокія грамадзяне, а таксама шматдзетныя сем’і. У аддзяленні працуе псіхолаг, які не толькі правядзе кансультацыю, трэнінг падчас асабістай сустрэчы, але і акажа дапамогу і дасць параду па тэлефоне даверу.
Спецыялісты гэтага аддзялення з’яўляюцца аднымі з арганізатараў прыёму ў старшыні райвыканкама, які штогод праводзіцца да 8 Сакавіка і Дня маці, конкурсу сярод шматдзетных сем’яў і на лепшае ветэранскае падвор’е і іншых цікавых і карысных мерапрыемстваў.
Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў працуе на базе тэрытарыяльнага цэнтра толькі два гады, але за гэты час яго наведвальнікі заявілі пра сябе, як пра сур’ёзных маладых людзей, якія нараўне са здаровымі людзьмі могуць удзельнічаць у святах, акцыях, валанцёрскім руху, конкурсах – і такім чынам перамагаць хваробы і нягоды!
Папілаваць і пасекчы дровы, скласці іх, скасіць траву, загараць агарод, сабраць ураджай,





пачысціць снег, зрабіць прычоску – усё гэта за даволі невялікую плату могуць зрабіць супрацоўнікі аддзялення тэрміновай сацыяльнай дапамогі, якое ўзначальвае Ірэна Станіславаўна Пашкевіч.
Аддзяленне працуе па заказах, якія паступаюць ад насельніцтва. Асабліва шмат такіх заявак у сезоны пасадкі і збору ўраджаю. А дапамагаюць справіцца з усімі праблемамі, якія не па сілах рашыць састарэлым людзям, спецыяліст па
сацыяльнай рабоце Аксана Зянонаўна Кандратовіч і сацыяльныя работнікі Пётр Генрыхавіч Ярмаковіч, Віктар
Рамуальдавіч Тумаш і Аляксей Анатольевіч Кісель. Кожны з іх да прыходу ў тэрытарыяльны цэнтр ужо паспеў папрацаваць у розных арганізацыях, але толькі тут адчуў, што яго праца і дапамога сапраўды патрэбны людзям.
– Старасць прыйдзе да ўсіх. Таму пакуль малады, чаму б не дапамагчы тым, каму патрэбна наша дапамога, – гаворыць Пётр Генрыхавіч Ярмаковіч. – Як паказвае статыстыка, адзінокім і састарэлым людзям, інвалідам прасцей звярнуцца ў наш цэнтр і зрабіць заяўку, чым шукаць некага на старане, хто б дапамог у вырашэнні іх праблемы.
Ёсць у аддзяленні і яшчэ некалькі вельмі карысных паслуг. Інвалідам і састарэлым тут за невялікую плату могуць прапанаваць паслугі сядзелкі, з роллю якой добра спраўляецца Ірэна Уладзіславаўна Вянгроўская, а для дастаўкі людзей у бальніцу ці з яе пры аддзяленні працуе сацыяльнае таксі.
Тут жа аказваюцца і бясплатныя паслугі – на падставе даведкі з медыцынскай установы можна атрымаць сродкі рэабілітацыі – мыліцы, хадункі, падкладныя судны. Маламаёмасным грамадзянам у аддзяленні тэрміновай сацыяльнай дапамогі аказваецца гуманітарная дапамога.
– Ні адзін чалавек, з тых, хто да нас звяртаўся, не быў абдзелены ўвагай. Канешне, іншым часам людзям хочацца, каб прыехалі ў тую ж мінуту, як яны патэлефанавалі, але ж мы не можам адразу апынуцца ў некалькіх месцах. У першую чаргу выконваем заяўкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх і адзінокапражываючых, інвалідаў, а потым усе астатнія, – расказвае Ірэна Станіславаўна.






– Усе нашы сацыяльныя работнікі добразычлівыя, разумеючыя, працавітыя людзі, якія адклікаюцца на першы покліч. Ды і кіраўніцтва нас разумее. Асноўная наша праблема – тэхніка, і калі яна псуецца, мы не можам дапамагаць людзям. Але дзякуючы падтрымцы, усе неабходныя запчасткі адразу ж набываюцца. Таму і працаваць лёгка. І што немалаважна – хочацца!
На базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе і аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму. Сёння яго ўзначальвае Ірына Аляксандраўна Станкевіч. У штаце аддзялення чатыры інспектары – Алена Станіславаўна Грашчанка, Ніна Чаславаўна Александровіч,
Святлана Валянцінаўна Сафранкова і Святлана СтаніславаўнаБогдан. За плячамі кожнай з іх немалы стаж работы. За кожнай замацавана вызначаная тэрыторыя, работу якой і курыруюць інспектары.
Сёння пры аддзяленні працуюць дваццаць штатных сацыяльных работнікаў, яшчэ 286 чалавек працуюць ва ўмовах няпоўнай занятасці. І калі горад забяспечаны штатнымі кадрамі, якія гатовы працаваць з людзьмі, то на вёсцы сітуацыя іншая – там больш распаўсюджана суседскае надомнае абслугоўванне, якое таксама карыстаецца вялікім попытам у насельніцтва.
– Многія сацыяльныя работнікі працуюць у нас ужо шмат гадоў, але ёсць і моладзь, якая таксама актыўна з ініцыятывай узялася за работу, – расказвае Ірына Аляксандраўна.
На надомным абслугоўванні аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму сёння знаходзіцца 601 чалавек. Гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вязні канцэнтрацыйных лагераў,
інваліды 1 і 2 групы, адзінокія і адзінокапражываючыя паылыя людзі. Тэрэса Мечыславаўна Ціхановіч у сацыяльныя работнікі пайшла па покліку сэрца амаль дваццаць гадоў таму. Тады жанчына жыла ў Гродзях, і часта хадзіла на службы ў касцёл мястэчка Гудагай. У мястэчку жылі дзве адзінокія жанчыны, якім Тэрэса Мечыславаўна,
як парафіянка, і вырашымала на адзін год, а засталася надоўга – і цяпер з любоўю і радасцю ходзіць да ўсіх сваіх падапечных.
– Многім людзям, якім мы дапамагаем, без нас не абысціся. Гэта і стала тым асноўным стымулам, чаму я засталася працаваць у аддзяленні, – гаворыць Тэрэса Мечыславаўна.
Кожны са штатных сацыяльных работнікаў абслугоўвае 5-8 чалавек. Іх абавязкі залежаць ад рухальнай актыўнасці пацыента, якую вызначае ўрач. Але нягледзячы на гэта, многія сацыяльныя работнікі, якія працуюць у тэрытарыяльным цэнтры, ходзяць да сваіх падапечных па іх першаму званку, нягледзячы ні на надвор’е, ні на час.
Зімой расчысцяць снег, прынясуць дровы, а калі трэба, то і печ распаляць, вясной дапамогуць пасадзіць градкі, летам – праполюць пустазелле і пальюць пасадкі, а восенню – збяруць ураджай. А яшчэ закупяць неабходныя прадукты, заплацяць камунальныя паслугі, прыбяруць у доме, памыюць вокны, дапамогуць пры неабходнасці дабрацца ў бальніцу…
Канешне, без гэтай дапамогі некаторым людзям, якія знаходзяцца пад апекай сацыяльных работнікаў, самім справіцца немагчыма. І ўсё ж для многіх падапечных аддзялення гэта не галоўнае. Больш важна для іх – зносіны з людзьмі і адчуванне, што яны не забыты, што побач ёсць чалавек, які дапаможа і зразумее. Таму і зразумела, што многія сацыяльныя работнікі пасля выкананай работы застаюцца са сваімі “бабулямі” і “дзядулямі” пагаварыць пра жыццё.
– Сацыяльная работа вельмі цяжкая ў маральным плане. Знайсці агульную мову з чалавекам не проста. Але дзякуючы нашым сацыяльным работнікам, ніякіх нараканняў на іх саміх і іх работу няма, – гаворыць Ірына Аляксандраўна. – А вось падзякі мы атрымліваем вельмі часта. У асноўным – па тэлефоне, бо нашыя падапечныя не заўсёды могуць выйсці з дому.
Асаблівыя словы ўдзячнасці мне хочацца выказаць інспектарам аддзялення, якія ў сваю працу ўкладваюць душу, – працягвае загадчыца аддзялення. – На кожнай з іх 150 чалавек, якія знаходзяцца на абслугоўванні. І пра кожнага яны ведаюць усё. Тое ж можна сказаць і пра сацыяльных работнікаў. Яны са сваімі падапечнымі – адно цэлае, як сям’я. Хаця сцыяльным работнікам можа стаць толькі той, хто разуме чалавека! Значыць, нам пашанцавала, бо ўсе людзі, што працуюць у нас выконваюць свае абавязкі адказна, па-чалавечы. І ім усім хочацца сказаць “дзякуй” за іх старанне і дапамогу.
Адзін раз у два гады тэрытарыяльны цэнтр праводзіць конкурс на лепшага сацыяльнага работніка “Міс міласэрнасць”. І сёлета таксама было арганізавана прыгожае і добрае мерапрыемства, удзел у якім прынялі 17 сацыяльных работнікаў.
Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. “Рэклама сваёй прафесіі” – менавіта такую назву насіў першы этап. У “Эрудзіце” неабходна было прадэманстраваць веды па сацыяльнай рабоце, медыцынскім абслугоўванні і псіхалогіі. А што гаварыць
пра этапы “Кулінарны шэдэўр і вырабы сваімі рукамі” і “Мастацкая самадзейнасць”! Тут удзельнікі конкурсу паказалі сапраўднае майстэрства выпечкі, саломапляцення і пляцення з бісеру, вышыўкі і вязання.
Журы прыйшлося складана. І тым не менш былі выбраны самыя лепшыя, якія атрымаліўзнагароды. Трэцяе месца ў напружанай барацьбе дасталася Вользе Віктараўне Гражуль, другое – Ірыне Дзмітрыеўне'Якіменка і пераможцай конкурсу і ўладальніцай тытула “Міс міласэрнасць” стала Ала Лявонаўна Пашкевіч.

-----------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара