Школьнага лідэра выбіралі ў Варнянах

16:27 / 19.03.2010
На мінулым тыдні ў Варнянскім НПК прайшоў школьны этап раённага конкурса “Лідэр-2010”, удзел у якім прынялі самыя актыўныя, ініцыятыўныя, творчыя і адказныя члены БРПА і БРСМ, вучні 8-11 класаў.
Заяўку на ўдзел у мерапрыемстве падалі сем вучняў – прычым усе патэнцыяльныя лідэры ў Варнянскім НПК аказаліся дзяўчынкамі: Аліна Едка, Алеся Філіпчык, Валерыя Апановіч, Яна Сідарэнка, Марыя Еўтушэнка, Таццяна Грынцэвіч і Анастасія Ціхевіч. Конкурс праводзіўся ў два этапы. Першы з іх – завочны – складаўся з падрыхтоўкі праектаў, тэмы якіх вучні выбіралі самастойна, і напісання сачынення на загадзя прапанаваную тэму “З гонарам за мінулае, з клопатам пра сучаснае, з верай у будучыню”.
Другі этап складаўся з візіткі і намінацыі “Формула поспеху”. Трэба адзначыць, што ўсе канкурсанткі старанна рыхтаваліся, таму паглядзець і паслухаць было што.
Сачыненні атрымаліся змястоўныя. Усе яны былі прасякнуты любоўю да сваёй радзімы, гонарам за свой родны край, гатоўнасцю моладзі берагчы, абараняць і праслаўляць сваю краіну. Тэмы праектаў таксама былі самымі рознымі. У іх канкурсанткі ўздымалі праблемы, якія хвалююць сучасную моладзь: здаровы лад жыцця, патрыятызм, ахова водных рэсурсаў і шмат іншых.
Падчас “візіткі” з дапамогай мультымедыйных прэзентацый канкурсанткі расказвалі пра сябе, вучобу, свае поспехі і захапленні. А “Формулы поспехаў” удзельніц здзівілі членаў журы сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю.
Але конкурс завяршыўся, і членам журы прыйшлося выбраць лепшых. Пераможцай стала вучаніца 10 класа Марыя Еўтушэнка, другое месца – у вучаніцы 9 класа Валерыі Апановіч, трэцяе заняла таксама вучаніца 9 класа Алеся Філіпчык.Усе яны былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Астатнія вучаніцы таксама атрымалі ўзнагароды ў розных намінацыях. А яшчэ лепш было, калі б дзяўчын запрасілі ў онлайн казино.
Для шасці ўдзельніц спаборніцтва завяршылася, а Марыю Еўтушэнка (на здамку) чакае ўдзел у раённым конкурсе. Жадаем ёй поспехаў і спадзяемся, што і там фартуна ёй усміхнецца.

Ірына Субаткевіч, педагог-арганізатар Варнянскага НПК.