Cавет раённага аб'яднання прафсаюзаў падвёў вынікі года

10:19 / 21.02.2018

На чарговым пасяджэнні савета раённага аб'яднання прафсаюзаў падведзены вынікі работы за 2017 год і абмеркаваны задачы на 2018-ы

IMG_0138.JPG

Удзел у пасяджэнні Савета, акрамя прафсаюзных лідараў, прынялі прадстаўнікі раённай улады і дырэктар унітарнага прадпрыемства “Дом прафсаюзаў” Леанард Браніслававіч Багушэвіч.

Маніторынг тэрмінаў выплаты заработнай платы, наяўнасць ва ўстановах і на прадпрыемствах пакоя для прыёму ежы, забеспячэнне працуючых гарачымі абедамі, прафілактыка траўматызму, карыстанне паслугамі ўнітарнага прадпрыемства “Беларустурыст”, арганізацыя аздараўлення членаў калектыву і іх дзяцей, прыёмы грамадзян прававымі інспектарамі і прамыя лініі – падрабязны аналіз работы прафсаюзных камітэтаў на гэтыя і іншыя тэмы прагучаў у дакладзе старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Расціслава Іванавіча Бразінскага.

IMG_0140.JPG

IMG_0136.JPG  

МОВАЙ ЛІЧБАЎ

* У склад Астравецкага раённага аб'яднання прафсаюзаў уваходзяць 82 пярвічныя і 4 раённыя прафсаюзныя арганізацыі.

* У 2017 годзе створаны 3 новыя пярвічкі, у студзені 2018 года – 1.

* 8 арганізацый зарэгістраваны ў якасці юрыдычных асоб, у якіх не створаны пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі.

* У 2017 годзе зарэгістравана 29 перазаключаных калектыўных дагавораў, у 66 унесены змены і дапаўненні, а таксама зарэгістравана 4 калектыўныя дагаворы ў зноў створаных пярвічных прафсаюзных арганізацыях.

Прадстаўнікі сярэдняй школы №1 Астраўца, КСУП “Гервяты” і цэнтральнай раённай бальніцы У.І.Барысевіч, Ю.А.Адула і В.І.Андралойць расказалі аб тым, як жывуць і адпачываюць іх пярвічныя арганізацыі.

На неабходнасць выканання Дэкрэту №1, барацьбы з шэрымі схемамі выплаты зарплат, выканання правілаў аховы працы і актывізацыі работы па аздараўленні і адпачынку членаў сваіх калектываў звярнуў увагу ўдзельнікаў савета Леанард Браніслававіч Багушэвіч.

План мерапрыемстваў на 2018 год быў прыняты прысутнымі без змяненняў і дапаўненняў.

IMG_0143.JPG

IMG_0142.JPG

IMG_0145.JPG

IMG_0144.JPG

IMG_0146.JPG

IMG_0147.JPG

IMG_0148.JPG

IMG_0150.JPG

IMG_0153.JPG

IMG_0155.JPG




Текст:
Фото: Ольга Хотянович