Тэлепраграма «ТВА. ТВой Астравец» – лепшая ў вобласці
Прыемнай навіной для журналістаў «Астравецкай праўды» завяршылася прэс-канферэнцыя Уладзіміра Краўцова, якая на мінулым тыдні прайшла ў Карэлічах.
Падчас яе былі падведзены вынікі абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, тэле- і радыёпраграм і журналістаў СМІ. Дыпломы лепшым сродкам масавай інфармацыі вобласці ўручыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.
У іх лік трапіла тэлепраграма «ТВА. ТВой Астравец» установы «Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда». Гэта першая значная ўзнагарода нашай тэлепраграмы – і верыцца, што не апошняя!
Шчыра віншуем нашых таленавітых калег – журналістаў, тэлеаператараў і інжынераў відэамантажа!
НА ФОТА: у кадры і за кадрам Роберт Іванчык, Ангеліна Мікліс, Дзмітрый Каралевіч, Рыгор Рэвака
Гэта іх перамога!