Спас пристёгнутый ремень безопасности

17:00 / 22.10.2015
ДТПВыкарыстанне раменя бяспекі ў час руху дапаможа засцерагчы ад бяды – у гэтым на сваім вопыце ўпэўніўся грамадзянін Кітайскай народнай рэспублікі, які трапіў у аварыю ў Астравецкім раёне.

Мужчына 1977 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля УАЗ, на закругленні гравійнай дарогі непадалёк вёскі Шульнікі не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго з’ехаў у правы кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. Аднак вадзіцель быў прышпілены рамянём бяспекі, пагэтаму не пацярпеў, чаго не скажаш аб чатырох пасажырах, якія знаходзіліся ў аўтамашыне і не былі прышпілены. З драпінамі і пашкоджаннямі яны былі дастаўлены ў Астравецкую раённую бальніцу.

-----------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.