Астравец святкаваў юбілей (дапоўнена, +відэа)

16:22 / 25.08.2018
1

Сёння практычна кожны куточак нашага горада, кожны жыхар святкуюць юбілей Астраўца.

Пачалося свята з малітвы ў каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве за мір і дабрабыт роднага краю і ўскладання кветак і вянкоў да помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў гарачых кропках свету.

IMG_5599.jpg

IMG_5573.jpg

Урачыстай частцы свята папярэднічаў шэраг адкрыццяў важных сацыяльна значных аб’ектаў – аб гэтым мы раскажам асобна. 

На свята прыехала шмат гасцей: астраўчане, якія выехалі з раёна, але захавалі любоў і прывязанасць да сваёй малой радзімы,
былыя кіраўнікі раёна Лідзія Аркадзьеўна Белабокая, Мікалай Васільевіч Галай, Мечыслаў Браніслававіч Кудырка,  Адам Дзмітрыевіч Кавалька, прадстаўнікі  гарадоў-пабрацімаў - Лідзбарка Вармінскага з Польшчы, Обнінска і Сасновага Бора Расіі, фонда Белыя Росы Ленінградскай вобласці, прадстаўнікоў суседніх раёнаў.

IMG_6288.jpg

Усіх гасцей свята прывітаў старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін, ён падзякаваў землякоў за працу, дзякуючы якой Астравецкі раён упершыню ў сваёй гісторыі быў занесены на рэспубліканскую Дошку гонару, выказаў словы падзякі ветэранам, пажадаў шчасця і дабрабыту ўсім астраўчанам.

IMG_6366.jpg

Прывітальны адрас Гродзенскага аблвыканкама і Савета дэпутатаў зачытаў першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Алейзавіч Жук. Акрамя таго, Іван Алейзавіч  уручыў узнагароды лепшым людзям Астравеччыны. Ганаровай граматай аблвыканкама былі ўзнагароджаны ветэран педагагічнай працы Ларыса Аляксандраўна Мартынава, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Станіслававіч Івашка, Падзячнае пісьмо старшыні Гродзенскага аблвыканкама атрымала настаўніца гімназіі Марыя Антонаўна Блізнік.

IMG_6149.jpg

З віншаваннямі гораду і яго жыхарам прыехаў у Астравец старшыня Пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Анатоль Пятровіч Лаппо. Ён уручыў медаль пагранічнай службы  старшыні Астравецкага райвыканкама Ігару Яраславічу Шалудзіну.

Прывітальнае слова да горада і яго жыхароў даслаў ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч – яго зачытаў ксёндз Юзэф Багдзевіч.

IMG_6219.jpg

IMG_6224.jpg

IMG_6033.jpg

IMG_7921.jpg

IMG_7923.jpg



Сяргей Пятровіч Оланцаў, старшы віцэ-прэзідэнт карпарацыі “Росатам” прывёз астраўчанам самыя шчырыя пажаданні ад генеральнага падрадчыка будаўніцтва Беларускай АЭС – дарэчы, менавіта дзякуючы спонсарскай дапамозе гэтай карпарацыі адбыліся многія відовішчныя мерапрыемствы свята: “Зялёны квадрат”, водна-лазернае шоу і феерверк, канцэрт Дзмітрыя Калдуна.




001.JPG

004.JPG

– Упэўнены, што атамная электрастанцыю ўпіша новую старонку ў гісторыю Астраўца і усёй Беларусі, – выказаў спадзяванне Сяргей Пятровіч.

– У вашага самабытнага горада самабытны дух, – сказалі прадстаўнікі расійскага горада-пабраціма Обнінска.

– Спадзяюся, што будучыня маёй малой радзімы – Астраўца – цудоўнае і шчаслівае, – выказаў надзею старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.

Цёплыя словы і шчырыя пажаданні прагучалі ад пабрацімаў з польскага Лідзбарка Вармінскага і расійскага Сасновага Бора, фонда “Белыя росы”, суседзяў са Смаргоні і іншых ганаровых гасцей.

Выступленні, віншаванні і падарункі перамяжаліся музычнымі нумарамі. Свой талент гледачам дарылі землякам і гасцям хоры ветэранаў і польскае рэха Астраўца, Раман Віткевіч і Ален Уласік, артысты Рытанскага Дома культуры і Рымдзюнскага ансамбля “Жыльвіціс”.

Трэба адзначыць, што на працягу дня галоўная сцэна свята практычна не пуставала: нягледзячы на тое, што самыя розныя мерапрыемствы – пазнавальныя, забаўляльныя, мастацкія, патрыятычныя, для дзяцей і дарослых – ішлі па ўсім горадзе.

Незабыўны падарунак астраўчанам зрабіў акадэмічны народны хор імя Р.І. Цітовіча: вакал і харэаграфія гэтага славутага калектыву – гэта ўзор сапраўднага мастацтва.

Канцэрты народнага ансамбля народных інструментаў “Скарбніца” і струннага ансамбля “Кантрасты” са Смаргоні – гэта заўсёды прыдачыненне да цудоўнай музыкі ў майстэрскім выкананні.

Іншы накірунак музыкі – але не менш цікавы: этнагурт “PAWA” з Мінску.

 Пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” пазнаёмілі астраўчан з будучымі зоркамі – і тымі, талент якіх ужо ззяе на поўную моц: Аленай Ланской, да прыкладу.



Свае даўнія паклоннікі ў астравецкай кавер-групы “Вегас-бэнд”: думецца, пасля суботняга канцэрта колькасць іх павялічылася.

002.jpg

003.jpg

Ну а канцэрт Дзмітрыя Калдуна стаў яркай музычнай кропкай гэтага дня: вуліца Ленінская ад плошчы да кафэ “Візаві” была запоўнена людзьмі, якія спявалі разам з беларуска-расійскай зоркай і танцавалі пад яго кампазіцыі.

Апагеем свята, безумоўна, стала водна-лазернае шоу і грандыёзны феерверк, які захопленымі воклічамі віталі тысячы астраўчан і гасцей горада.

Пасля поўначы на запруджаных людзьмі вуліцах Астраўца то тут, то там чуліся водгукі “Цудоўнае атрымалася свята”, “Такога ў нас яшчэ не было”

І з гэтым не паспрачаешся: юбілей горада атрымаўся відовішчным, насычаным, яркім і запамінальным. 

005.JPG

006.JPG

007.JPG

008.jpg


 

Текст: Нина Рыбик
Фото: Антон Мальшевский