Ветерана Великой Отечественной войны Егора Михайловича Александровича поздравили с 90-летием

16:07 / 25.04.2016
2
велосипед ветерануУся краіна рыхтуецца праз некалькі дзён адзначыць 71-ю гадавіну Вялікай Перамогі.

З асаблівым настроем сустракае гэтае свята ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ардэнаносец, жыхар вёскі Фальваркі Ягор Міхайлавіч Александровіч. Збылася яго запаветная мара, пра якую ён гаварыў год назад: напярэдадні свята франтавік адзначыў свой асабісты юбілей – 90 гадоў з дня нараджэння.

Павіншаваць героя вайны з гэтай прыгожай датай прыйшлі і прыехалі не толькі яго родныя, блізкія і суседзі, але і прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, райваенкамата, упраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, СВК “Варняны”, Варнянскага сельскага Савета, ветэранскіх арганізацый раёна і сельсавета, работнікі культуры, кіраўнікі грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і БРСМ.

А ў якасці падарунка ветэран папрасіў… Што б вы думалі? Новы веласіпед! Бо стары ён ужо “з’ездзіў” – а  як жа вясковаму жыхару без “асабістага транспарту”?! Тым больш, што свайго вернага памочніка коніка Ягор Міхайлавіч вымушаны быў гады з два таму збыць…

Вось такія ў нас ветэраны – маладыя не толькі душой.

(Фотанарыс аб ўшанаванні Ягора Міхайлавіча Александровіча чытайце ў выпуску “Астравецкай праўды”, прысвечаным Дню Перамогі).