Мудрому и талантливому педагогу Вере Александровне Богачёвой исполнилось 90 лет
09:00 / 30.10.2015

Прывітальны адрас, букет руж і падарунак сталі для Веры Аляксандраўны прыемнай нечаканасцю. Хоць у доме Багачовых заўсёды рады гасцям: не адно пакаленне вучняў Быстрыцкай школы, якое выпусціла ў свет Вера Аляксандраўна, з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінае сваю першую настаўніцу.
Лёс Веры Аляксандраўны не з зайздросных: яна не па чутках ведае, што такое вайна, гора і цяжкая фізічная праца… Пасля заканчэння Ашмянскага педагагічнага вучылішча маладую настаўніцу накіравалі ў Скілондзішскую пачатковую школу. Праз некаторы час з праверкай сюды прыехаў інспектар з раёна – так лёсы Веры Аляксандраўны і Мікіты Іванавіча перакрыжаваліся… Разам з мужам яны праз некаторы час пераехалі на Астравеччыну – і ўсё жыццё прысвяцілі Быстрыцкай школе. Педагагічную дарогу абралі і дочкі Багачовых: Надзея і Людміла. А прадаўжальніцай настаўніцкай дынастыі стала ўнучка Таццяна: ёй ёсць з каго браць прыклад і на каго раўняцца.
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.