Актывісты раённай ветэранскай арганізацыі пазнаёміліся з сучаснымі здабыткамі

14:10 / 05.09.2017

vet4.jpg

Астравеччына цікавая не толькі гістарычна-культурнымі аб’ектамі мінулага. Ёсць што паглядзець і ў сучасных «здабытках». На знаёмства з імі адправіліся актывісты раённай ветэранскай арганізацыі на чале з яе кіраўніком Расціславам Арсенцьевічам Гертам. 
Пачалося яно з інфармацыйнага цэнтра БелАЭС, дзе ветэраны завочна пазнаёміліся з ходам будоўлі атамнай электрастанцыі, прынцыпамі яе работы і шматлікімі сістэмамі бяспекі. 
Праехаўшы з агляднай экскурсіяй па трэцім мікрараёне горада, які актыўна забудоўваецца, актывісты накіраваліся ў КСУП «Варняны», каб пабачыць малады сад, які быў закладзены ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Сады Беларусі» на плошчы 100 гектараў.
Асаблівую цікавасць у ветэранаў выклікала пагранзастава «Маладзечненская» каля вёскі Жарнэлі. Тут гасцям паказалі матэрыяльна-тэхнічную базу, расказалі пра навейшыя распрацоўкі навукі і тэхнікі ў галіне абароны нашай краіны.
Наведалі ветэраны і Варнянскі яслі-сад – сярэднюю школу, дзе пазнаёміліся з экалагічным цэнтрам «Захаваем атлантычнага ласося», што ствараецца тут пры фінансавай дапамозе міжнародных еўрапейскіх арганізацый. Завіталі і ў музей Гудагайскай школы.
Заключнай кропкай вандроўкі стала пагранзастава «Гудагай», дзе  афіцэры паказалі быт пагранічнікаў, расказалі пра іх службу і значэнне камендатуры ў якасці каардынацыйнага цэнтра ў рабоце іншых пагранзастаў на заходнім і паўночна-заходнім напрамку Дзяржаўнай граніцы.
Ветэранская вандроўка атрымалася цікавай і інфармацыйна насычанай.

vet.jpg

vet1.jpg

vet2.jpg

vet3.jpg

vet5.jpgvet6.jpg

vet7.jpg

vet8.jpg

vet9.jpg


Іван ПЕТРЫК, фота аўтара



Текст: Главный администратор