Кадеты Гудогайской средней школы напомнили водителям правила дорожного движения

10:10 / 12.09.2017

Тры месяцы назад Гудагайская школа выпусціла першы прававы клас. Чатыры гады карпатлівай працы, узаемадзеянне з супрацоўнікамі праваахоўных органаў –  цікавае, насычанае падзеямі жыццё праляцела хутка – і выхаванцы школы выправіліся ў дарослы свет. 

azbuka9.jpg

На змену ім прыйшлі сямікласнікі – прынята рашэнне аб адкрыцці ў школе яшчэ аднаго прававога класа.

Чацвёра хлопчыкаў і восем дзяўчынак не толькі вывучаюць агульнаадукацыйныя прадметы, займаюцца ў танцавальным гуртку і спартыўных секцыях, але і наведваюць заняткі па страявой падрыхтоўцы і  сустракаюцца з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў.

azbuka1.jpg

–           Адкрыццё такіх класаў апраўдвае сябе, –  упэўнена класны кіраўнік 7 “Б” прававога класа Марыя Алегаўна Мальдзіс. –  Як правіла, кадэты  больш актыўныя,   самастойныя і дысцыплінаваныя. Яны  ўдзельнічаюць у жыцці школы,  у шматлікіх спаборніцтвах, конкурсах і алімпіядах, што праходзяць у раёне. Зразумела, што не ўсе кадэты стануць супрацоўнікамі міліцыі, але, упэўнена,  атрыманыя веды дапамогуць ім у жыцці.

Дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак вырашылі прадоўжыць справу сваіх папярэднікаў. У іх пакуль што няма кадэцкай формы, яны не давалі прысягі, але ўжо гатовы вучыць іншых правілам  бяспечнага жыцця. Гэта пацвердзіла “Азбука бяспекі”, якая  днямі прайшла ў Гудагайскай школе. Кадэты-сямікласнікі пры падтрымцы старшага інспектара па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Таццяны Іванаўны Бабовіч правялі з малодшымі школьнікамі інтэрактыўныя заняткі па навучанні правілам дарожнага руху.

azbuka6.jpg

azbuka4.jpg

Хто такі рэгуліроўшчык і навошта ён патрэбен? Як паводзіць  сябе ў аўтобусе? З якога ўзросту можна ездзіць на веласіпедзе? Разглядаючы розныя сітуацыі,  дзеці і дарослыя вучыліся паводзіць сябе дысцыплінавана і бяспечна.

azbuka3.jpg

azbuka7.jpg

azbuka8.jpg

azbuka2.jpg

Другая частка “Азбукі бяспекі” прайшла на аўтамабільнай дарозе   побач з Гудагайскай сярэдняй школай. Пры падтрымцы супрацоўнікаў ДАІ кадэты нагадвалі вадзіцелям пра  акцыю “Асцярожна –   дзеці”.

azbuka10.jpg

azbuka11.jpg

–          Сёння мы разам з кадэтамі Гудагайскай сярэдняй школы пастараліся засяродзіць увагу вадзіцеляў на неабходнасці захоўваць правілы дарожнага руху, – расказвае старшы інспектар ДАІ Таццяна Іванаўна Бабовіч. –  Часам дарослыя могуць больш моцна націснуць на педаль газа, не думаючы, што на дарогу ў гэты момант можа выбегчы хлопчык ці дзяўчынка. Вадзіцель павінен заўсёды памятаць, што кіруе транспартным сродкам павышанай небяспекі, а на дарозе магчымы розныя  перашкоды, у тым ліку і  дзеці. І мы, дарослыя, у адказе за іх жыццё.

azbuka12.jpg

azbuka13.jpg

azbuka14.jpg

azbuka15.jpg

 

Текст:
Фото: Елена Ярошевич