Островчане познакомились с поэтом Александром Морозовым

13:00 / 27.02.2015
Кажуць, што чалавека можна спазнаць праз яго творы. Чуллівая, летуценная душа паэта цалкам  раскрываецца ў вершах, а часам і ўвогуле агаляецца перад чытачом: злосць, каханне, здрада, радасць увасабляюцца ў роўныя слупочкі на цнатлівай белі аркуша…

Напачатку лютага астраўчане бліжэй пазнаёміліся з творчасцю таленавітага ўкраінскага літаратара Аляксандра Марозава, які з-за грамадзянскай вайны быў вымушаны пакінуць родны горад Дэбальцава Данецкай вобласці і ратавацца ў незнаёмым беларускім Астраўцы.

Нягледзячы на тое што імпрэза-сустрэча з паэтам прыпала на працоўны дзень, у зале цэнтральнай раённай бібліятэкі было шматлюдна: каму ж не цікава пазнаёміцца з аўтарам больш дваццаці мастацкіх і навукова-папулярных кніг і журналістам “Астравецкай праўды”, паэтычныя  творы якога ўжо “засвяціліся” на старонках раённай газеты і “зачапілі” многіх чытачоў? Каму не цікава хоць на некалькі гадзін прыадкрыць невядомы свет і жыццё паэта?

Пранізлівыя, легкакрылыя, імклівыя вершы Аляксандра Іванавіча самі кладуцца на музыку – так нарадзіліся і пачалі сваё адасобленае ад аўтара жыццё песні «Симфония лесов», «Метель», «Метоморфозы», «Последний из рода» і многія іншыя.

У адрозненне ад большасці літаратараў, якія звычайна пачынаюць свой усход на “літаратурны алімп” праз напісанне вершаў, Аляксандр Марозаў спачатку пісаў прозу. Пакрысе пачала вымалёўвацца няўрымслівая натура словатворцы – нараджаўся і мацнеў паэт. І галоўным пацвярджэннем плённай паэтычнай працы служаць яго паэтычныя зборнікі.

Кніга «Любовь демона Пашки» раскрывае Аляксандра Іванавіча як тонкага фантаста, які вядзе за сабой чытача “на дэманічны суд”.

Са з’яўленнем у сям’і Марозавых двух сыноў – Аляксандра-малодшага і Міраслава – у Аляксандра Іванавіча саспела кніга апавяданняў і павучальных казак  “Сказки”,”“Бежало детство по дорожке”, якія  лечаць, прывіваюць дзіцяці дабрыню, любоў  і пасяляюць у сэрцах дзяцей і дарослых веру ў светлую, чыстую будучыню.

Аляксандр Іванавіч мае дзве адукацыі: у свой час атрымаў спецыяльнасць біёлага і паралельна закончыў вячэрняе аддзяленне факультэта дадатковых навук па спецыяльнасці “журналістыка”. Мужчына змог рэалізаваць свой навуковы і творчы патэнцыял у гэтых дзвюх іпастасях.

На працягу многіх гадоў Аляксандр Марозаў цесна супрацоўнічаў з мясцовымі і абласнымі газетамі, а цікаўнасць да мікалогіі вылілася ў шэраг навукова-папулярных кніг: «Вешенка обыкновенная», «Грибы: руководство по разведению», «Грибы на грядке», «Грибы-лекари», Выращивание шампиньонов», «Большая грибная энциклопедия» і шэраг іншых. Некаторыя з кніг па мікалогіі выйшлі ў маскоўскім выдавецтве агульным тыражом больш за 500 тысяч асобнікаў.

Адданы Данбасу і роднаму гораду Дэбальцава, дзе ён нарадзіўся ў сям’і чыгуначнікаў і правёў большую частку свядомага жыцця, Аляксандр Іванавіч да драбніц ведае гісторыю роднага краю, і яскравае таму пацвярджэнне  – дзве краязнаўчыя кнігі, якія выйшлі ў 2013-2014 гадах у Данецкай рэдакцыі.

Па словах аўтара, яму складана вызначыцца з самай любімай кнігай, таму што яны, як і дзеці, аднолькава блізкія.  Аднак найбольш сіл, намаганняў і часу каштавала своеасаблівая кніга-летапіс “Дебальцево. Взгляд сквозь годы…”, якая распавядае аб гісторыі горада ад яго стварэння і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Для таго, каб напісаць яе, Аляксандр Іванавіч на працягу пятнаццаці гадоў збіраў матэрыялы.

– Цалкам гатовы рукапіс другога краязнаўчага тома аб маім родным горадзе Дэбальцава – але зараз, вядома, яго немагчыма выдаць, – распавядае Аляксандр Іванавіч. –  З 25 ліпеня  Дэбальцава стаў самай гарачай кропкай Данбаса… Для таго каб уратаваць сваіх блізкіх, я быў вымушаны пакінуць радзіму: фізічна вырваў сябе адтуль –  але маё сэрца  і душа засталіся жыць там, дзе кожны дзень гіне ні ў чым не павіннае грамадзянскае насельніцтва, дзе ад дамоў, некалі напоўненых дзіцячым смехам, засталіся толькі руіны… Маё жыццё падзялілася надвое: “да вайны” і “зараз”.

Усе жахі гэтага кровапраліцця да таго часу, пакуль мы з сям’ёй не вымушаны былі ратавацца, я апісваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook. Дзякуючы гэтым запісам і ўспамінам сведак я абавязкова калі-небудзь выдам кнігу “Дебальцево на линии огня”.

…У гэты дзень гучалі вершы Аляксандра Марозава ў выкананні бібліятэкараў і аўтара – па-сямейнаму цёплыя прысвячэнні музе, сатырычныя вершаванкі, філасофскія ўспаміны аб дзяцінстве і сябрах і, канешне ж, грамадзянская лірыка – словакрыкі душы, прысвечаныя краіне, якую на кавалкі раздзірае грамадзянская вайна.

…Мужчыны не плачуць – плача душа паэта, якая блукае па-над разбураным Дэбальцава ў пошуках знаёмых з дзяцінства гарадскіх краявідаў, людзей і ўсмешак – яна плача вершамі…

С неба посыпалась манна

С  неба  посыпалась  манна,

Вспыхнул  багрянцем  рассвет –

В  городе  сером  и  странном

Вдруг  появился  поэт.

Брел  не спеша,  улыбаясь,

Мимо  унылых  дворов,

И сквозь асфальт пробивались

Брызги  весенних  цветов.

Стали  улыбчивей  лица,

Серый,  угрюмый  прохожий

Вдруг  услыхал  пенье  птицы –

Понял,  что  слышать  он  может.

Бабочка  в  небе  порхала,

К  речке  неслась  стрекоза,

Люди,  закрыв  опахала,

Вдруг  открывали  глаза.

Будто  волшебник  из  сказки

Так  по  земле  много  лет

Шествует, звуки  и  краски

Дарит  всем  людям  поэт.

Серость  и  холод  не  вечны,

Битвы  страстей  и  стихий,

Чтобы  нам  быть  человечней,

Пишут  поэты  стихи.

Фотоальбом

Возьму фотоальбом и сам помолодею –

Здесь память о былом вещает со страниц.

Не подносила жизнь цветов оранжерейных,

Но было вдоволь дат и много юных лиц.

Вернуться бы туда здоровым и веселым,

К своим живым друзьям младых, беспечных  дней,

Чтоб встретил школьный класс и дорогая школа

Своих учеников, своих учителей.

На пустяки порой беспечно время тратил,

Транжирил я года, не пряча про запас.

Из юности былой мне подмигнет приятель,

Гляжу на выпускной, веселый шумный класс.

Закрою я альбом и положу на полку –

Простой немой архив из памятных страниц.

Хранит фотоальбом воспоминаний столько  –

Бесценный капитал за прожитую жизнь.

23. 01. 2014 г .

***

Мы сегодня, увы, не те,

Мы сегодня с тобой другие.

Распинают нас на кресте,

Перерезать стремятся выю.

Страх прошел, как полночный бред.

Нам сегодня уже не страшно.

Мы оставили яркий след,

Просто боязно за домашних.

Просто хочется мира им

И счастливой и долгой жизни...

Мы с тобою, еще горим,

Рассыпая цветные брызги...

07. 10. 2014 г.

***

Сочельник перед Рождеством,

Ему сейчас не сильно рады...

Здесь не кутью приносят в дом,

А разрываются снаряды.

Опять в Дебальцево бедлам,

Алтарь из крови человечьей...

Наверное, другим богам

Убийцы молятся в Святвечер...

06. 01. 2015 г.

Званні, перамогі, заслугі

*член праўлення Усеўкраінскага творчага саюза “Кангрэс літаратараў Украіны” і Міжнароднага таварыства пісьменніцкіх саюзаў і Міжрэгіянальнага Саюза Пісьменнікаў Украіны;

*заснавальнік і выдавец серыі “Творчі сили Украіни +”;

*арганізатар і старшыня журы Усеўкраінскага песенна-паэтычнага турніру “Рыцари слова”;

*аўтар слоў гімна горада Дэбальцава;

*на працягу 17 гадоў старшыня Дэбальцаўскага гарадскога літаратурнага аб’яднання імя Уладзіміра Сасюры;

*прызнаны “каралём паэтаў” на Грушынскім фестывалі (Расія);

*за значны ўклад у развіццё рускай літаратуры ў 2010 годзе ўзнагароджаны медалём Міхаіла Шолахава (Расія);

*лаўрэат літаратурных прэмій імя Уладзіміра Сасюры, Барыса Грынчанкі, “Свій варыянт” і міжнароднай літаратурнай прэміі “Серебряный стрелец”;

*парталам “Стихи.ру”намінаваны на Нацыянальную літаратурную прэмію “Паэт года 2014”.

-----------------------

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.